Ладзіцца, ісці спарней (пра работу). [Пятрусь:] — Працуецца — лепш не трэба. Як пайшоў з восені, дык і да гэтагачасу раблю, а нядаўна дзесятнікам прызначылі.Сіўцоў.Працавалася Андрэю сёння лепш, чым калі-небудзь раней.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЯРЭ́БШЧЫНА, серабшчызна. 1) грашовы падатак у ВКЛ у 14—16 ст. Збіралася з усяго насельніцтва ў манеце («серабром») на карысць дзярж. скарбу, пакуль Казімір IV Прывілеем 1447 не вызваліў ад яе выплаты баяр. Згэтагачасу С. збіралася землеўладальнікамі на сваю карысць. Паступова злілася зінш. грашовай данінай.
2) Надзвычайны дзярж. падатак на ваен. мэты ў 15—16 ст. Выплачвалі землеўладальнікі, дзярж. сяляне. непрывілеяваныя мястэчкі, гарады. якія валодалі палявымі валокамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХМЕ́Д II, Мехмет II (Mehmet) Фатых (Заваёўнік)
[30.3.1432, г. Эдырне, Турцыя — 3.4 (альбо 3.5). 1481],
турэцкі султан [1444; 1451—81]. Ажыццяўляў шырокую заваёўніцкую палітыку. 28.5.1453 захапіў Канстанцінопаль (згэтагачасуназ. Стамбул), спыніўшы існаванне Візант. імперыі. Заваяваў Сербію (1459), Марэю (1460), Трапезундскую імперыю (1461), Боснію (1463), в-аў Эўбея (1471), Албанію (1479), падпарадкаваў Крымскае ханства (1475). Пры ім складзены першы збор законаў Асманскай імперыі. Падтрымліваў развіццё гарадоў, будаўніцтва і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКАЕ КНЯ́СТВА, Новагародскае княства,
удзельнае княства ў Панямонні ў 13—14 ст. Цэнтр — Навагрудак (Новагародак). Новагародскі кн.Ізяслаў упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1237 (1236?), калі галіцка-валынскі кн.Даніла Раманавіч «наведе... Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на кн. Конрада Мазавецкага. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач зМіндоўгам у барацьбе з мазавецкім князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней Н.к. ўваходзіла ў склад уладанняў Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у 1-й пал. 14 ст. — удзел сына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел меў у Н.к. сын Карыята Фёдар. У канцы 14 ст.вял.кн. Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара зВКЛ. Згэтагачасу Н.к. канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у Навагрудку сядзелі намеснікі вял. князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕМЕРЫ́ДНЫ ЧАС,
раўнамерны час, што ўваходзіць як велічыня ва ўраўненні руху нябесных цел і ў адпаведнасці з якім складаюцца астр.эфемерыды. Уведзены ў 1950.
Сусветны час, заснаваны на перыядзе вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, нераўнамерны (з-за векавых і флуктуацыйных змен гэтага вярчэння). Э.ч. заснаваны на перыядзе абарачэння Зямлі вакол Сонца. Каб перайсці да Э.ч., да сусветнага часу дадаюць папраўку, велічыня якой вызначаецца з назіранняў Месяца і планет і публікуецца штогод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́емка (БРС), вы́емка, вы́ем, вы́емак ’тс’ (Яшк.). Рус.вы́емка, укр.ви́імка. Ад вы́ем (бязафікснага ўтварэння ад выѭти ’выняць’, выиму; гл. Шанскі, 1, В, 222) або непасрэдна з тым жа суфіксам ад асновы цяпер. часугэтага дзеяслова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разве́двальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разведвання, разведкі, звязаны з імі. Разведвальныя работы. Разведвальная свідравіна. □ [Хукін:] — Былі вы знішчальнікамі да гэтагачасу, будзеце імі і надалей, толькі з маленькім ухілам — разведвальным.Алешка.Не адзін Ігнась хадзіў у разведку. Нярэдка яму даводзілася быць правадніком разведвальных груп.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЭ́СЕКС (Wessex),
раннесярэдневяковае каралеўства англасаксаў на ПдЗ Англіі. Засн. ў пач. 6 ст.саксамі ў ходзе англасаксонскага заваявання Брытаніі. З 740 пад уладай Мерсіі. У 825 яго кароль Эгберт вызваліўся з-пад улады Мерсіі і аб’яднаў б.ч. краіны, якая згэтагачасу стала наз. Англіяй. У канцы 9 ст. пасля цяжкага змагання са скандынавамі кароль Альфрэд Вялікі вымушаны заключыць дагавор аб падзеле краіны (ПдЗз У. застаўся пад яго ўладай). У гіст. л-ры праўленне Альфрэда традыцыйна лічыцца завяршэннем гісторыі У. і пачаткам гісторыі Англіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
seit
1.prp (D)
1) (з пэўнага часу);
~ díesem Tagзгэ́тага дня;
~ gésternз учара́шняга дня;
~ kúrzem няда́ўна;
~ lánger Zeit ужо́ даўно́;
~ dámalsз тых часо́ў;
~ wann?з яко́га ча́су?; ужо́ … як (пра час);
~ zehn Jáhren bin ich in Minsk (ужо́) дзе́сяць гадо́ў, як я ў Мі́нску
2.cjразм.з таго́ча́су як, з той пары́ як;
es ist lánge her, ~ wir uns geséhen háben міну́ла мно́га ча́суз той пары́, як мы ба́чыліся ў апо́шні раз
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ СІ́ЛА,
прыкладзеная да цела сіла, лінія дзеяння якой праходзіць праз пэўны пункт (цэнтр сілы) пры любых становішчах гэтага цела. Напр., сіла цяжару, сіла эл.-статычнага ўзаемадзеяння кропкавых эл. зарадаў (гл.Кулона закон). Рух свабоднага матэрыяльнага пункта адбываецца па плоскай траекторыі, а адрэзак прамой, які злучае гэты пункт з цэнтрам сілы, апісвае за роўныя прамежкі часу роўныя плошчы (гл.Кеплера законы). Тэорыя руху цел пад уздзеяннем Ц.с. мае дастасаванні ў нябеснай механіцы, пры разліках руху касм. лятальных апаратаў, у т. л.ШСЗ, і інш.