1. Драбіцца, рассыпацца на невялікія часткі; ператварацца ў крошкі. Пад пальцамі хрустка крышыўся дробны, сухі мох.Самуйлёнак.Паўлік радасна схапіў крэйду і пачаў упэўнена выпісваць на дошцы знаёмыя лічбы. Ён так спяшаўся, што ажно крэйда крышылася ў яго пад рукой.Краўчанка.//перан. Разбурацца, знішчацца. Крышыліся старыя, струхлелыя законы, узнімаліся парасткі новага.Кудраўцаў.
2.Зал.да крышыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
руйнава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Ператварацца ў руіны; разбурацца. Ляцелі пад адхон цягнікі, руйнаваліся масты...Мележ.Пабудаваны менш чым паўтара века назад, .. [гродзенскі замак], нягледзячы на гэта, заняпаў і не толькі стаў рабіцца лядаш[ч]ым, але сям-там пачаў і руйнавацца.Караткевіч.// Ліквідавацца, знішчацца. Ірваліся кайданы іслама, руйнаваліся спрадвечныя законы шарыята.«Работніца і сялянка».У пагоні за кавалкам хлеба руйнуецца душа, годнасць чалавека...Пестрак.
2.Зал.да руйнаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пераго́раць ’перагараваць’ (лях., Сл. ПЗБ), ’агораць, справіцца з чым-небудзь’ (Нар. Гом.) трэба разглядаць разам з аго́раць ’што-небудзь зрабіць, набыць з цяжкасцю’, горны ’гаротны, сумны’ (БРС), якія да прасл.*gorati: серб.-харв.пре́гор ’перажыванне, гора, смутак, журба’, ’забыццё журбы’; чэш.horati ’гарэць’, ст.-польск.gorać ’палаць, палымнець’, польск.gora ’агонь на пашы, які распальваюць пастухі’, рус.гора́ть ’знішчацца агнём’. Форма *gorati — даволі старая ступень вакалізму кораня побач з *gorěti і *‑garati, параўн. літ.garúoti ’выпарвацца; моцна жадаць’ побач з літ.gorúoti ’моцна жадаць; працаваць да поту’ (Трубачоў, Эт. сл., 7, 31).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыбушы́ць ‘патрашыць, вымаць вантробы з забітай жывёліны’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; мёрск., Жыв. НС), ‘разварочваць, разрываць, даставаць усё, што знаходзіцца ў чым-небудзь’ (ТСБМ, Растарг.), ‘тармашыць, рабіць вобыск’ (там жа, ТС), ‘трэсці; разварочваць’: трыбушыць у сундуку (Юрч. СНЛ), турбу́шыць ‘тармасіць, тузаць’ (ТС), трыбушы́цца ‘знішчацца, развальвацца, рвацца’ (Юрч. Вытв.), трэбушы́ты ‘трэсці, калаціць’ (пін., Нар. лекс.), сюды ж трыбушэ́ннік ‘той, хто трасе, разбурае’ (Юрч. СНЛ). Укр.трибушити ‘рассыпаць, раструшваць’, ‘выдаляць вантробы з рыбы ці забітай жывёлы’, трибуши́тися ‘рассыпацца, раструшваць’, тельбуши́ти ‘раструшваць’, польск.trybuszyć ‘матлашыць; патрашыць забітага звера’, славен.trebúšiti ‘напружвацца, выпучваць жывот, пуза’, балг.търбу́ша, дыял.тербу́ша ‘вымаць вантробы’, макед.трбуши ‘патрашыць, распорваць жывот’. Да трыбу́х (гл.), утворана, як патрашы́ць ад потрахі́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
áufreiben*
1.vt
1) расціра́ць, сціра́ць (да крыві)
2) знішча́ць; вайск. вымо́тваць (праціўніка)
3) мата́ць [вымо́тваць] не́рвы
4) тэх. раскру́чваць (адтуліну)
2.~, sich
1) сціра́цца
2) знішча́цца
3) вымо́твацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
палымне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Ярка гарэць, палаць; знішчацца ў агні. Людзі пакідалі разбураныя гнёзды, якія палымнелі ў агні, там гінула чалавечая праца, дымам засцілалася неба.Гурскі.
2. Свяціцца яркім святлом; вылучаць святло. Будуецца горад, Заўсёды начамі Увесь палымнее Электраагнямі.Калачынскі.
3. Набываць колер полымя; вылучацца колерам полымя, яркай чырвонай афарбоўкай. Ружовая зара палымнела на ўсходзе.Самуйлёнак.Амаль у кожным двары палымнела чырвоная рабіна.Гроднеў.// Пакрывацца румянцам. Вецер [свістаў] у вушах, калючыя і гарачыя сняжынкі білі ў твар, і твар пачынаў гарэць, палымнець.Мікуліч.
4.перан. Быць ахопленым якім‑н. вельмі моцным пачуццём. Палымнець сэрцам. Палымнее агонь помсты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)