ссо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ссох, ‑ла; зак.

1. Высахнуць, завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава ссохла. □ Яблыні вунь як даглядае гаспадар і то возьмуць часам і ссохнуць. Пальчэўскі.

2. перан. Разм. Знудзіцца, стаць худым ад перажыванняў, турбот і пад.; зачахнуць. Цяпер-то я [Андрэй] зразумеў, што Міша любіць Таню і любіць шчырэй, чым я. Хлопец зусім ссох па ёй. Чарнышэвіч.

3. Страціць свежасць; сасмягнуць (пра губы). [Сымон:] — Ты [Ганна] стамілася, галубка, Ссохлі губкі. Ты ў агні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Shnsucht

f - (nach D)

1) туга́

2) мо́цнае імкне́нне, мо́цнае жада́нне (да каго-н., да чаго-н.)

nach j-m [etw.] (D) ~ bekmmen*зну́дзіцца, засумава́ць (па кім-н., чым-н)

er verght vor ~ — ён зво́дзіцца ад тугі́ [нуды́, сму́тку]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)