1.чым. Пачаць што-н. рабіць, прыступіць да якога-н. занятку.
З. спортам.
2.кім-чым. Накіраваць сваю ўвагу на каго-, што-н., праявіць цікавасць да каго-, чаго-н.
З. хворым.
З. сабой (пачаць клапаціцца пра сваю знешнасць, здароўе).
3.з кім. Дапамагчы каму-н. у вучобе, занятках.
З. з адстаючымі вучнямі.
|| незак.займа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непрыго́жы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае гармоніі ў сваіх абрысах, афарбоўцы; пазбаўлены прыгажосці. Непрыгожы дом. Непрыгожая тканіна.// Непрыемны па свайму гучанню (пра голас, музыку, гукі і пад.). Непрыгожы голас.
2. Які мае непрывабную знешнасць (пра чалавека). Зрэшты, фройляйн была худая, плоская, недарэчна высокая, непрыгожая з твару.Брыль.І назваць.. [Эльзу] непрыгожай нельга. Толькі прыгажосць яе непрывабная, чужая.Чарнышэвіч.
3. Заганны, несумленны, нядобры. Непрыгожы ўчынак. Непрыгожая гісторыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ліпо́та ’добрае надвор’е’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр.ліпота́ ’прыгажосць’, ст.-рус.лѣпота ’тс’, ’прыстойнасць’, рус.арханг.лепота́ ’прыгожая знешнасць’, ’мажносць’, паўн.-дзвін. ’гліністая гразь’, ’сырое надвор’е, калі да колаў прыліпае гразь, а да палазоў — снег’, серб.-харв.љепо̏та, ст.-слав.лѣпота ’прыгажосць’. Абстрактнае ўтварэнне з суфіксам ‑ota ад прасл.lěpъ, якое да і.-е.*loi̯p‑os ’той, хто лепіцца, прыліпае’ < *lei̯p‑ ’намазаная маззю, ляпіць’. Бел. лексема — з лепо́та ’прыгажосць’, семантыка якога канкрэтызавалася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стро́гі, -ая, -ае.
1. Вельмі патрабавальны.
С. дырэктар.
Строгія бацькі.
2. Вельмі сур’ёзны, суровы, які не дапускае ніякіх паблажлівых адносін.
С. нагляд.
Строгае папярэджанне.
3. Які не прызнае ніякіх адхіленняў ад нормы, абсалютна дакладны.
С. бальнічны рэжым.
Строгая канспірацыя.
С. улік дакументаў.
4. Які не дапускае адхіленняў ад правіл паводзін, ад агульнапрынятых маральных норм.
Сям’я строгіх правіл.
5. Які адпавядае патрабаванням пэўнай нормы, правільны.
Будынак, пабудаваны ў строгім стылі.
6. Пра адзенне, знешнасць, абстаноўку і пад.: без упрыгожанняў, просты, але з густам.
Строгае плацце.
С. набор мэблі для залы.
|| наз.стро́гасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ánsehenn -s
1) вы́гляд, зне́шнасць;
dem ~ nach на вы́гляд
2) пава́га, паша́на;
óhne ~ der Persón не зважа́ючы на асо́бу;
im hóhen ~ stéhen* мець вялі́кі аўтарытэ́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)