сцадзі́ць, сцаджу́, сцэ́дзіш, сцэ́дзіць; сцэ́джаны; зак., што.

1. Зліць, выліць вадкасць, працэджваючы праз што-н.; зліваючы, аддзяліць вадкасць ад аселай гушчы або частку вадкасці, не боўтаючы.

С. ваду з пельменяў.

С. сыроватку з тварагу.

2. Выцадзіць малако з саскоў.

С. грудное малако.

|| незак. сцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сцэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зліццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зліць (у 2, 3 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зліцца (у 1–4 знач.). Зліццё рэк. Зліццё гукаў. Зліццё чалавека з прыродай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смята́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Разм. Ласк. да смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой малака; вяршкі. Зліць смятанку з малака. □ Мужу халаднічок на сыроватцы, а тварог ды смятанку — у горад. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zlać

зак.

1. зліць; паліць, абліць;

2. разм. збіць; адлупцаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

злі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зліць.

2. у знач. прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злучы́ць¹, злучу́, злу́чыш, злу́чыць; злу́чаны; зак.

1. каго-што. Саставіць з многага (многіх) адно цэлае, аб’яднаць, зліць адно з другім.

З. намаганні.

З. свае сілы.

З. два прадпрыемствы ў адно.

2. што. Змацаваць, звязаць адно з другім.

З. правады.

3. што з чым. Звязаць, спалучыць.

З. тэорыю з практыкай.

4. каго-што з кім-чым. Устанавіць зносіны, сувязь паміж кім-, чым-н.

З. гарады чыгункай.

З. каго-н. з кім-н. па тэлефоне.

|| незак. злуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. злучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зліць, злучыць з кім‑, чым‑н., утварыўшы цэлае. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з’ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Купала.

2. перан. Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў. Пастанова з’яднала для творчай працы лепшыя савецкія літаратурныя сілы. Чорны. Усіх нас адзінаю воляй з’яднала Магутная партыя бальшавікоў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зліў, зліва і зліву, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. зліваць — зліць (у 1 знач.).

2. ‑а. Спец. Прыстасаванне для сцёку вады або другой вадкасці. Брудная вада сама вылівалася праз дзірку ў дне карыта і сцякала на двор: пад карытам у падлозе Лапко зрабіў зліў. Колас.

3. ‑а. Месца, дзе зліваюцца рэкі. Гарадзішча старое на зліве рэк, Больш як дзесяць стагоддзяў назад Першы зруб паставіў тут чалавек. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплаў 1, сплаву, м.

Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў). Лёгкія сплавы. □ Акрамя адлівак з шэрага чыгуну, на некаторых заводах дарэвалюцыйнай Беларусі было асвоена прымітыўным спосабам ліццё медных сплаваў. «Весці». // перан. Злучэнне розных элементаў, частак і пад. чаго‑н. Мова літоўскіх летапісаў з’яўляецца своеасаблівым сплавам старой кніжнай мовы з элементамі жывой беларускай гаворкі. Шакун. [Паэма М. Танка] «Нарач» — смелая спроба зліць у адным сплаве элементы эпасу, лірыкі, драмы. Бярозкін.

сплаў 2, сплаву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. сплаўляць ​2 — сплавіць ​2 (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wytoczyć

зак.

1. выкаціць;

wytoczyć beczkę — выкаціць бочку;

2. выпусціць; зліць; наліць;

wytoczyć piwo z beczki — наліць піва з бочкі;

3. натачыць;

4. юр. распачаць;

wytoczyć proces — распачаць працэс; завесці справу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)