Разм.Звыкнуцца з чым‑н. непрыемным, з якімі‑н. непаладкамі. Пад канец другога тыдня астрожная адзінота і нуда сталі менш мучыць Максіма. Ён абцярпеўся і пачаў крыху прывыкаць да ўсяго гэтага.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinfühlen
(sich) (in A) прані́кнуцца, прася́кнуцца (якім-н. пачуццём); звы́кнуцца, зжы́цца (з думкай)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.
1. Памыліцца, палічыўшы каго‑н. за другога, што‑н. за другое. [Люба:] — Мне таксама здалося, быццам ён [Пятро Расчэня] прыехаў. Толькі я думала, што абазналася.Асіпенка.
2. Пазнаёміцца, звыкнуцца з чым‑н. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным,.. абазнаўся з варштатам і станкамі.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н. непрыемнага, непажаданага; звыкнуцца з чым‑н. Спачатку не па сэрцы была .. [Кулінчыку] гэта праца. Але з часам прыцярпеўся і здавалася яму, што жыве ён цяпер не так ужо кепска.Сіняўскі.Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцярпе́цца, сцерпіцца; зак., зчым і без дап.
Звыкнуцца, змірыцца з чым‑н.; прыцярпецца да чаго‑н. Калі чалавека спасцігне гора адзін раз — ён востра ўспамінае яго. Калі ж яно прыходзіць занадта часта, ён ужо сцерпіцца з ім.Новікаў.Колькі разоў [Васіль], асабліва ў пачатку — пакуль не прывык, не сцярпеўся трохі — успамінаў з жалем Ганну.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)