dyspensa

ж. звальненне ад выканання царкоўных правіл;

dyspensa od postu — звальненне (вызваленне) ад посту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэмабіліза́цыя, -і, ж.

1. Перавод арміі і звязаных з ёю галін народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае.

Д. арміі.

Д. прамысловасці.

2. Звальненне з ваеннай службы ў запас.

Д. радавога і афіцэрскага складу.

3. перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх-н. задач.

|| прым. дэмабілізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мундзі́р, ‑а, м.

Ваеннае або цывільнае форменнае адзенне. Быў выхадны дзень, салдатам далі звальненне. Ішлі вясёлыя, у парадных мундзірах. Хомчанка. Памешчыкі лёгка мянялі свае фракі і сурдуты на чыноўніцкія мундзіры. «Полымя».

•••

Бульба ў мундзірах гл. бульба.

[Ням. Montur, ад фр. monture — забеспячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

summary2 [ˈsʌməri] adj.

1. fml сці́слы, каро́ткі

2. безадкла́дны;

summary dismissal звальне́нне без адкла́ду

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АДСТА́ЎКА,

1) у дарэвалюцыйнай Расіі з 18 ст. ў шырокім сэнсе — усякае звальненне з дзярж. службы (ваен. або цывільнай).

2) Поўнае вызваленне асоб афіцэрскага складу, прапаршчыкаў і мічманаў ад нясення ваен. службы па ўзросце, стане здароўя ці інш. прычынах; адзін з відаў звальнення з абавязковай ваен. службы.

3) У практыцы дэмакр. краін адстаўка ўрада (асобных яго членаў) або кіраўнікоў выканаўчай улады — складанне імі сваіх паўнамоцтваў у сувязі з вынясеннем ураду вотуму недаверу або ганьбавання, унутр. рознагалоссямі ва ўрадзе і інш.

т. 1, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

lay-off [ˈleɪɒf] n.

1. звальне́нне

2. перапы́нак на не́йкі перы́яд у пра́цы або́ акты́ўнай дзе́йнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Demissin f -, -en адста́ўка, звальне́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

отчисле́ние

1. адлічэ́нне, -ння ср.;

2. (увольнение) звальне́нне, -ння ср.; (исключение) выключэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

redundancy [rɪˈdʌndənsi] n.

1. BrE скарачэ́нне шта́таў; звальне́нне рабо́чых, слу́жачых;

compulsory redundancy прымусо́выя звальне́нні

2. ling. плеана́зм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

скарачэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. скараціцца, скараціць.

2. Скарочанае абазначэнне, назва каго-, чаго-н.

Умоўныя скарачэнні.

3. Пропуск у якім-н. тэксце.

Раман друкуецца са скарачэннямі.

4. Звальненне з работы (разм.).

С. штату.

5. У словаўтварэнні: усячэнне слова, а таксама частка слова ці цэлае слова, утвораныя шляхам такога ўсячэння.

Слоўнік скарачэнняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)