заключэнне кантракта—дагавора паміж прадпрыемствамі, якія выпускаюць прадукцыю, і арг-цыямі, што ажыццяўляюць нарыхтоўку і збыт гэтай прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь па дагаворы вытворца с.-г. прадукцыі абавязваецца перадаць нарыхтоўшчыку гэтай прадукцыі (кантрактанту) ва ўласнасць вырабленую ім прадукцыю ў тэрміны, колькасці і асартыменце, прадугледжаных дагаворам, а кантрактант абавязваецца аказаць вытворцу садзейнічанне ў вытв-сці с.-г. прадукцыі, прыняць яе і выплаціць за яе пэўную цану. На кантрактанта ўскладваецца таксама абавязак вывазу прадукцыі, калі інш. не прадугледжана дагаворам.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЭБІ́Т (ад франц. débit збыт, расход),
колькасць вадкасці (вады, нафты) або газу, якія паступаюць за адзінку часу з прыроднай ці штучнай крыніцы (буравой свідравіны, калодзежа, водазаборнага збудавання, трубы і інш.). Д. вадкасці вымяраецца ў л/с, м³/с, м³/сут (для нафты і т/сут); газу — у м³/сут.
Д. вызначаецца разлікам (па формулах падземнай гідрадынамікі) і з дапамогай адпампоўвання (пробных, доследных, эксплуатацыйных). Пры адпампоўваннях для вымярэння Д. вадкасці выкарыстоўваюць мерныя пасудзіны, вадамеры, дэбітометры, самапісныя дэбітографы, свідравінныя расхадамеры; газу — анемометры, шайбавыя вымяральнікі і інш. Д. водазаборных свідравін на Беларусі ад 0,005 да 0,05 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zbyt, ~u
Iм.
збыт;
rynek ~u — рынак збыту
II
занадта; надта
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Verschléißm -es, -e
1) камерц.збыт
2) тэх. знос
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАРНАГРА́ФІЯ (ад грэч. pornē распуснік + ...графія),
натуралістычнае адлюстраванне ці апісанне палавога акта (палавых органаў), якое, у адрозненне ад эротыкі, не валодае эстэт. якасцямі маст. твора. Ставіць за мэту сексуальнае ўзбуджэнне спажыўца прадукцыі праз свядомую канцэнтрацыю ўвагі на фізіял. працэсе і палавых органах. Найб. пашырана ў кіно і спец. часопісах. У медыцыне атрыманне палавога задавальнення ад порнапрадукцыі адносіцца да палавой ненармальнасці (парнаграфаманія). Асабліва шкодны ўплыў П. робіць на падлеткаў з анамаліямі характару (напр., з псіхапатыямі). Вострая цікавасць да сексу, лёгкая палавая ўзбуджальнасць, імпульсіўнасць падлеткаў могуць прывесці да крымінальных паводзін. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць за выраб або збыт П. і інш. прадметаў парнаграфічнага характару, а таксама гандаль імі або захаванне з мэтай іх продажу або распаўсюджвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Verkáufm -(e)s, -Verkäufe про́даж, збыт;
zum ~ gelángen паступі́ць у про́даж
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАДЛО́Г,
злачынства, якое выяўляецца ў падробцы сапраўдных або ў складанні фальшывых дакументаў. Адрозніваюць службовы П. і П., які ўчыняецца прыватнай асобай. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за: выпуск (эмісію) службовай асобай суб’екта гаспадарання каштоўных папер без іх рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку, а таксама выкарыстанне заведама падложных дакументаў для іх рэгістрацыі; П. праспекта эмісіі каштоўных папер; П. выбарчых дакументаў (па выніках выбараў і рэферэндумаў), заведама няправільны падлік галасоў або парушэнне тайны галасавання, учыненыя членам выбарчай камісіі або службовай асобай дзярж. ці грамадскага органа; службовы П., учынены з карыслівай або інш. асабістай зацікаўленасці; падробка знакаў паштовай аплаты і праязных білетаў, падробка, выраб або збыт падробных дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў. Найб. небяспечным злачынствам з’яўляецца П. грашовых знакаў і каштоўных папер, якія знаходзяцца ў абарачэнні (гл.Фальшываманецтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ábsetzbara
1) змяня́льны
2) які́ ма́е до́бры збыт (пра тавар)
3) тэх. зды́мны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АЛІГАПО́ЛІЯ (ад аліга... + грэч. pōlēo прадаю),
тып рыначнай структуры, у якой значная ці пераважная частка галіновай вытв-сці і збыту ажыццяўляецца на аснове спалучэння манаполіі і канкурэнцыі. Характэрна для большасці галін сучаснай рыначнай эканомікі.
Сутнасць алігаполіі ў тым, што абмежаваная колькасць буйных кампаній манапалізуе вытв-сць і збытасн. ці нават большай часткі прадукцыі пэўнай галіны эканомікі ўзгадненнем узроўню цэн, якое ажыццяўляецца двума шляхамі: лідэрствам у цэнах (цэны, устаноўленыя адной з фірмаў, як правіла, найб. буйной, выкарыстоўваюцца і інш. фірмамі) і выбарам узгодненых правілаў паводзін (усе буйныя кампаніі прымаюць адзіныя правілы вылічэння цэн). Адначасова ўсе гэтыя кампаніі вядуць паміж сабой жорсткую нецанавую канкурэнцыю, каб пры ўзгодненых цэнах стварыць для сябе найб. спрыяльныя ўмовы за кошт рэкламы, тэхн. перааснашчэння вытворчасці і паляпшэння якасці прадукцыі, удасканалення формаў і метадаў збыту, прадастаўлення пакупнікам пэўных паслуг, гарантый, ільгот. Каб нейтралізаваць разбуральнае ўздзеянне на эканоміку манаполіі і канкурэнцыі, дзяржава імкнецца забяспечыць аптымальнае спалучэнне гэтых сіл на аснове антыманапольнай палітыкі.