скутаза́ўр

(ад гр. skutos = шчыт + -заўр)

паўзун пермскага перыяду (гл. палеазой) атрада парэязаўраў, цела на спіне якога было пакрыта касцявымі шчыткамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псітаказа́ўр

(ад гр. psittakos = папугай + -заўр)

невялікі раслінаедны дыназаўр падатрада арнітаподаў, сківіцы якога нагадвалі дзюбу папугая; жыў у мелавы перыяд (гл. мезазой).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

птэраза́ўры

(ад гр. pteron = крыло + -заўр)

атрад выкапнёвых паўзуноў падкласа архазаўраў, што жылі ў мезазоі, пярэднія канечнасці якіх ператварыліся ў крылы; лятучыя яшчары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыназа́ўры

(ад гр. deinos = страшны + -заўр)

самая шматлікая група вымерлых паўзуноў падкласа архазаўраў (анкілазаўры, арнітаподы, заўраподы, карназаўры, стэгазаўры, цэлуразаўры, цэратапсы), якія жылі ў мезазоі; некаторыя дасягалі гіганцкіх памераў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэлураза́ўры

(ад гр. koilos = полы + ura = хвост + -заўр)

група драпежных дыназаўраў, якія жылі ў мезазоі і характарызаваліся канструктыўнай лёгкасцю шкілета, бо большасць касцей у іх мела поласці ўнутры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)