агаво́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага.

Згадзіцца без усякіх агаворак.

2. Памылкова ўжытае слова або выраз.

Выпадковая а.

|| прым. агаво́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папярэ́джанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. папярэдзіць.

2. Заўвага, якая папярэджвае пра што-н.; перасцярога.

Улічыць п. ўрача.

Строгая вымова з папярэджаннем (гэта значыць накладзена дысцыплінарнае спагнанне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кары́сны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць карысць.

Карысная кніга.

Карысная заўвага.

2. Які складае частку цэлага, выкарыстоўваецца непасрэдна па прызначэнні (спец.).

Карысная плошча.

|| наз. кары́снасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

е́дкі, -ая, -ае.

1. Які раз’ядае, разбурае што-н. хімічна.

Едкая фарба.

2. Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.

Е. дым.

3. перан. З’едлівы, колкі.

Едкая заўвага.

|| наз. е́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ната́цыя ’павучэнне’ (Бір. Дзярж.), ’праборка’ (Бяльк.). Ст.-бел. нотация (нотацыя) ’заўвага’ (1617 г.) < ст.-польск. notacyja (з XVII ст.), з лац. notatioзаўвага, ганьбаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

де́льный

1. дзелаві́ты, дзелавы́;

2. слу́шны;

де́льное замеча́ние слу́шная заўва́га.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́лкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць колкага ​1 (у 2 знач.). Колкасць заўвагі.

2. З’едлівая насмешка, колкая заўвага. Гаварыць колкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НО́ТА (лац. nota знак, заўвага),

дакумент дыпламат. перапіскі. У міжнар. практыцы звычайна адрозніваюць Н. асабістую і вербальную ноту. Асабістая Н. мае форму пісьма, складаецца ад імя таго, хто яе падпісвае. Пачынаецца са звароту да асобы, якой яна адрасавана, і заканчваецца формулай ветлівасці. Друкуецца на нотным бланку з захаваннем пэўных атрыбутаў. Н. вербальная складаецца ў трэцяй асобе, не падпісваецца, але сведчыцца пячаткай МЗС або дыпламат. прадстаўніцтва.

т. 11, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

napomnienie

н. заўвага; вымова

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Bem. = Bemerkung – заўвага

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)