Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
zútun*
1.vtразм.
1) дадава́ць
2) заплю́шчваць (вочы);
kein Áuge ~ не заплю́шчыць вачэ́й
2.~, sich зачыня́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мільга́ць, мельга́ць, мілька́ць, мільгаце́ць ’паказвацца на кароткі час і знікаць’, ’хутка праносіцца адно за адным’, ’свяціць коратка, бліскаць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), мелькану́ць, мількану́ць ’мільгануць’ (Нас., Яруш., Бяльк.), мі́льгацца ’мітусіцца’ (Жд. 1). Укр.мелька́ти, рус.мелька́ть (а таксама новасіб.мельга́вка ’малёк’, разан.мельгу́н, мельгу́ша ’той, хто падміргвае’, ’гарэза’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ.mérkti ’жмурыцца’. Мена r/l — магчымая ў балт. мовах (напр. mìrkterėti і mírtelėti ’заморгаць хутка, вочы заплюшчыць і расплюшчыць’. Азванчэнне к > г адбылося пад уплывам семантычна блізкай лексемы міргаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
замгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1. Задрамаць, заснуць на адно імгненне. Лежачы дагары і ўзіраючыся ў чорную цемрадзь, .. [Ігнась] марыў, — смела і прыгожа, пакуль не замгнуў.Мурашка.— Мы, відаць, трохі былі замгнулі, — пазяхнуўшы, адказаў Ладуцька.Кулакоўскі.
2.што. Засынаючы, заплюшчыць, сплюшчыць (вочы, павекі). Здаецца ж, і не спаў зусім, толькі на хвіліначку замгнуў вочы, а прахапіўся — белая раніца.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стулі́ць, стулю, стуліш, стуліць; зак., што.
1. Шчыльна сціснуць, заплюшчыць (пра губы, вочы і пад.). — Папала мне з-за цябе, таварыш Сучок, — сказаў Журавінка і губы стуліў.Лобан.Сінічкін стуліў вочы, нібы хочучы падрамаць, і тут перад вачыма раскінулася пясчанае поле, а на ім — лён, неабдымныя прасторы лёну, а пасля — бульба, кармавая морква, буракі.Пестрак.
2. Звесці, злучыць разам. Сафрон стуліў гармонік, ён раўнуў усімі галасамі апошні раз і сціх!Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zúmachenvtразм.
1) зачыня́ць;
den Brief ~ закле́іць пісьмо́
2) зашпі́льваць;
ich kónnte kein Áuge ~ я не мог заплю́шчыць во́чы, я не мог засну́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
shut
[ʃʌt]1.
shut, shutting, v.t.
1) зачыня́ць
to shut the door — зачыні́ць дзьве́ры
to shut the eyes — заплю́шчыць во́чы
2) замыка́ць
to shut in prison — пасадзі́ць у турму́
2.
adj.
замкнёны, замкну́ты; зачы́нены
•
- shut down
- shut off
- shut out
- shut up
- shut in
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
чу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. і без дап. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу. Кіраніха збянтэжылася, пачала костачкай вялікага пальца чухаць праз хустку галаву.Ермаловіч.[Сабака] прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха.Колас.Свіння Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць.Брыль.
2.перан.Разм. Трывожыць, турбаваць каго‑н. [Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас не чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся.Савіцкі.
•••
Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чым‑н. — Няўжо і на нас запытанне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)