Кля́кнуць ’згінуць, страціцца’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. клякнутизамерзнуць, задубець, засохнуць’, рус. клякнуть ’тс’, клёкнуть ’змарнець’. Параўн. літ. klękli ’гусцець, замярзаць’. Фрэнкель (268) параўноўвае гэта літоўскае слова з рус. клёк (гл. клёкъ). Суадносіны ўсходнеславянскіх і літоўскіх форм няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазамярза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца лёдам, замерзнуць — пра ўсё, многае. Рэкі пазамярзалі.

2. Загінуць ад холаду — пра ўсіх, многіх. // Моцна змерзнуць — пра ўсіх, многіх. [Яўген:] — Што, пазамярзалі седзячы?.. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.

1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу. // звычайна безас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.

2. Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, замерзнуць на холадзе — пра ўсіх, многіх. — Мусіць жа і падубелі, дзеткі мае? — пытала... [цётка Гарпіна], як толькі ўгледзела нас. Сабаленка.

2. Памерзнуць некаторы час. Падубець на марозе тры гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сценя́ціцца, сціня́ціцца ’пакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ. tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́ti ’сціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ. tenióti ’блытаць’ пры лат. tina, tine ’від сеткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падме́рзнуць, ‑не; пр. падмёрз, ‑мерзла; зак.

Крыху, злёгку замерзнуць, зрабіцца цвёрдым ад марозу. — А марозік патрэбен ужо. Хоць бы балота падмерзла трохі, — сказаў Кастусь. Шахавец. / у безас. ужыв. На дварэ падмерзла. // Папсавацца ад нізкай тэмпературы. Падмерзлі яблыкі. □ Падмерзла кволая атава, Каліны свецяцца кусты... Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прамёрз, ‑мерзла; зак.

1. Моцна замерзнуць ад холаду; адубець. Цэлую ноч прасядзела [Кацярына] над .. [бычком] і добра прамерзла сама. Кулакоўскі.

2. Пакрыцца лёдам; зацвярдзець ад марозу на вялікую глыбіню. Рака прамерзла да дна, лёд быў чысты, як спірт, свіціўся наскрозь. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак.

1. каго-што. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць.

З. рыбу.

З. садавіну.

2. што. Моцна астудзіць (разм.) 3. віно.

3. што. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.).

З. зуб.

4. перан., што. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным.

З. сродкі.

З. будаўніцтва.

|| незак. замаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. замаро́жванне, -я, н. і замаро́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Суто́н ’тонкі лядок на вадзе’ (ПСл, ТС), суто́нь, суто́н ’тс’ (ТС), суто́н, сыто́н ’шарош’ (люб., мазыр., ЛА, 2), укр. палес. сутуон ’тонкі лёд на рэчцы ў час асенніх замаразкаў’. Суадносіцца з прасл. *sъtęti sęзамерзнуць, ператварыцца ў лёд’: вада сцялася на рацэ; больш шырокае значэнне ’згусціцца, сціснуцца’ (Мяркулава, Этимология–1975, 56; Казлова, Регионализмы, 5) тлумачыць і наступнае слова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акале́ць

1. (замерзнуць) erfreren* vi (s), steif friren* vi (s);

2. (здохнуць) vernden vi (s) strben* vi (s), verrcken vi (s), kreperen vi (s) (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)