рыто́рыка

(гр. rhetorike)

1) тэорыя красамоўства;

2) перан. залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць пры неглыбокім змесце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рыто́рыка

(гр. rhetorike)

1) тэорыя і майстэрства красамоўства;

2) перан. залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць пры неглыбокім змесце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

аэрафа́гія

(ад аэра- + -фагія)

глытанне паветра (звычайна ў час яды), залішняя колькасць якога расцягвае страўнік і можа быць прычынай розных недамаганняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

overweight

1. [ˈoʊvərweɪt]

adj.

зацяжкі́, заважкі́, затаўсты́

2.

n.

1) залі́шняя ва́га

2) лі́шак вагі́, перава́жка f., гак -у m.

3. [,oʊvərˈweɪt]

v.

перагружа́ць (ваго́н)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

монацыто́з

(ад мона- + -цытоз)

залішняя колькасць манацытаў у перыферычнай крыві пры некаторых інфекцыйных захворваннях (туберкулёзе, сіфілісе, лейшманіёзе і інш.) і запаленчых працэсах у арганізме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАЛІ́ЙНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

неарганічныя рэчывы, якія маюць солі калію, растваральныя ў вадзе. Выкарыстоўваюць для павелічэння ўрадлівасці і паляпшэння якасці с.-г. прадукцыі пераважна на дзярнова-падзолістых, пясчаных і супясчаных, тарфяна-балотных і лутавых глебах. Асабліва эфектыўныя пры ўнясенні пад бульбу, цукр. буракі, лён, грэчку, бабовыя культуры, сланечнік. Колькасць калію ў К.у. паказваюць у працэнтах аксіду калію K2O.

Найб. пашыранае ўгнаенне — хларыд калію KCl мае 58—62% K2O. ВА «Беларуськалій» вырабляе дробназярністы і грануляваны KCl, які атрымліваюць абагачэннем сільвінітавай руды флатацыйным метадам (прадукт ружовага колеру; гл. Флатацыя) ці метадам растварэння і крышталізацыі (прадукт белага колеру). Для падкормкі раслін, якім патрэбны натрый (напр., цукр. буракі), выкарыстоўваюць змешаную калійную соль (30—40% K2O), што атрымліваюць мех. змешваннем тонказдробненай сільвінітавай руды KCl-NaCl з KCl, і сырыя калійныя солі — здробненая сільвінітавая руда (12—15% K2O). Пад с.-г. культуры (бульба, лён, тытунь і інш.), на якасць якіх адмоўна ўплывае залішняя колькасць хлору ў глебе, уносяць бясхлорныя К.ў. — сульфат калію K2SO4 (46—50% K2O), калімагнезія (падвойны сульфат калію-магнію) K2SO4-MgSO4 (24—27% K2O). Хім. прам-сць выпускае таксама канцэнтраваныя азотнафосфарна-калійныя комплексныя ўгнаенні.

Літ.:

Технология калийных удобрений. 2 изд Мн., 1978.

Х.​А.​Александровіч.

т. 7, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

celebracja

celebracj|a

ж. разм. урачыстая цырымонія; залішняя ўрачыстасць (пышнасць);

bez ~i — натуральна; без лішняй пампезнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лібералі́зм

(ад лац. liberalis = свабодны)

1) палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў парламенцкага ладу і абмежаваных буржуазна-дэмакратычных свабод;

2) уст. вальнадумства;

3) перан. залішняя паблажлівасць, шкоднае патуранне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стесни́тельность

1. ця́жкасць, -ці ж.; невыго́днасць, -ці ж., абмежава́льнасць, -ці ж.; см. стесни́тельный 1;

2. (застенчивость) сарамлі́васць, -ці ж., нясме́ласць, -ці ж.;

изли́шняя стесни́тельность залі́шняя сарамлі́васць (нясме́ласць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лібералі́зм

(фр. libéralisme, ад лац. liberalis = свабодны)

1) палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва;

2) уст. вальнадумства;

3) перан. залішняя паблажлівасць, шкоднае патуранне.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)