Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
заслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; зак.
1. Засланіць сябе чым‑н. Засланіцца шчытом ад удару. Засланіцца рукой ад сонца.
2. Аказацца нябачным, заслоненым чым‑н. Адна жоўтая лапінка ўвесь час паказваецца праз лісце. Мільгне, на момант заслоніцца, а потым зноў ярка жаўцее, амаль свеціцца, як уначы агонь машыны.Кулакоўскі.
3.перан. Адысці на задніплан. Раззбраенне польскага канвою, арышт Панаса, знікненне дзеда Талаша, жорсткая расправа палякаў у Вепрах — усё гэта адышло цяпер на другі план, засланілася ганусанскімі падзеямі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́рны, ‑ая, ‑ае.
Які пад знешняй добразычлівасцю тоіць злыя замыслы; вераломны, хітры. Каварны вораг. Каварныя словы. □ [У Ані] зарадзіўся каварны план: пайсці купіць і яму білет, але на які-небудзь задні рад.Карпюк.// Які выражае вераломства, каварства. Каварная ўсмешка.// Які тоіць у сабе нечаканую небяспеку, непрыемнасць. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць цёмным, засланіўшы святло; засланіць святло каму‑, чаму‑н. [Сасоннік] засланіў лінію, зраўняў лес, знішчыў мяжу, зацямніў квартал.Пташнікаў.Цень зацямніў святло.Маўр.//перан. Засмуціць, замаркоціць. Цяжкі ўспамін зацямніў тую светлую ўрачыстасць, якая .. апанавала [Васіля].Шамякін.// Замаскіраваць святло. Зацямніць горад. Зацямніць вокны.
2.перан. Зацьміць, адсунуць каго‑, што‑н. на задніплан. Аўтар высунуў на першы план няўдалае каханне юнакоў да Тані, якое зацямніла ўсё астатняе.«ЛіМ».
Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром.Галавач.[Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба.Лынькоў.//перан. Засланяць, ставіць на задніплан. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць.Вітка.Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла?Дзяргай.
•••
Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацьмі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
1. Засланіўшы сабою, зрабіць нябачным, непрыметным. Хмары зацьмілі сонца. □ Здаецца, свет звузіўся вакол цябе, шэрань зацьміла далягляд, і паветра насыпана пераднавальнічнымі подыхамі.Хадкевіч.// Пазбавіць магчымасці бачыць. Густы туман зацьміў вочы, і нейкі час Лагуцька ступаў наўгад, вобмацкам.Сіняўскі.
2.перан. Перавысіць каго‑н. сваімі якасцямі, заслугамі, адсунуць на задніплан. Фельдфебель не мог адразу ачуняць ад такога геройства бацькі і зацьміць яго прыкладам яшчэ большай мужнасці.Брыль.
2. Адмяняць, ліквідаваць, спыняць дзеянне чаго‑н. Касаваць пастанову. Касаваць дагавор. Касаваць шлюб. □ — І каб дзядзю Мішу далі права, што дазваляць, а што касаваць, — умяшаўся ў размову Смаляк, — ён зруйнаваў бы ўсе стадыёны і спорт-пляцоўкі.Паслядовіч.
3. Пераглядаць, апратэстоўваць рашэнне суда ў касацыйным парадку.
4.Абл. Рабіць непрыкметным, адсоўваць на задніплан. Дзеці — два шустрыя, чарнявыя хлапчукі — напалавіну касавалі бяду.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Híntergrundm -(e)s, -gründe за́дніплан; фон (тс.перан.); падаплёка;
sich im ~ hálten* трыма́цца ў цяні́ [на за́днім пла́не];
die Híntergründe der Eréignisse закулі́сны бок падзе́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фон1
(фр. fond, ад лац. fondus = аснова)
1) асноўны колер карціны (напр. светлы ф.);
2) задніплан карціны або таго, што мы бачым (напр. дом на фоне мора);
3) перан. агульныя ўмовы, абставіны, у якіх што-н. адбываецца (напр. агульны ф. падзей).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)