хуліга́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Схільны да хуліганства. У яго ёсць свая кампанія з хлопцаў, сярод якіх — і асабісты непрыяцель Мішы з свайго ж двара, шасцікласнік-другагоднік Паўка, хлапец зухаваты, хуліганісты, задзірлівы. Хадкевіч.

2. Такі, як у хулігана. Хуліганісты выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

impertinent

[ɪmˈpɜ:rtənənt]

adj.

1) грубія́нскі, непачці́вы, наха́бна-задзі́рлівы; наха́бны

2) недарэ́чны, няслу́шны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

contentious

[kənˈtenʃəs]

adj.

1) сварлі́вы, зва́длівы

2) по́ўны спрэ́чак, заўзя́тасьці; задзі́рлівы

a contentious campaign — заўзя́тая кампа́нія

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

задзі́рысты, ‑ая, ‑ае.

Схільны, ахвочы да боек, сварак; задзірлівы. [Пецю] пасадзілі паміж двума задзірыстымі вучнямі. Па-за Пецевай спінай яны даставалі адзін аднаго, шчыпаліся і штурхалі ў бакі. Ракітны. Надзьмуты певень, задзірысты пакутнік, скрываўлены за дзень у бойках, стаяў на прызбе. Чорны. // Які выражае задзірыстасць. Задзірысты погляд. Задзірысты тон. □ Вельмі ўжо учэпістыя і задзірыстыя вочы ў Карніцкага: шалёны характар. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rowdy

[ˈraʊdi]

1.

n., pl. -dies

задзіра́ка, задзі́ра -ы m., сварлі́вец -ўца m.

2.

adj.

грубія́нскі, сварлі́вы, задзі́рлівы, задзі́рысты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

aggressive

[əˈgresɪv]

adj.

1) захо́пніцкі, агрэсі́ўны; задзі́рлівы

2) энэргі́чны, насто́йлівы

an aggressive campaign — энэргі́чная кампа́нія

an aggressive person — насто́йлівы чалаве́к

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

bow-wow

[,baʊˈwaʊ]

1.

n.

1) брэх саба́кі, гаў-гаў

2) саба́чка (у дзіця́чых апавяда́ньнях)

2.

adj., Sl.

брахлі́вы; задзі́рлівы

3.

v.i.

браха́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дэманстраты́ўны

(лац. demonstrativus = паказальны)

1) які выражае нязгоду з чым-н., пратэст супраць чаго-н.; задзірлівы, знарок падкрэслены (напр. д-ыя паводзіны, д. выхад са сходу);

2) які адцягвае ўвагу праціўніка ад рэальнага становішча ва ўмовах ваенных дзеянняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

bristly

[ˈbrɪsəli]

adj. -tlier, -tliest

1) шчаці́ністы, шо́рсткі, калю́чы

a bristly chin — калю́чая барада́

2) Figur. ко́лкі, зье́длівы

a bristly temper — зье́длівы хара́ктар

a bristly mood — задзі́рлівы настро́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дзёрзкі, ‑ая, ‑ае.

1. Непачцівы, грубы; нахабна-задзірлівы. Дзёрзкі адказ. □ Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы? Колас. Часам на Ніка як бы нешта находзіла і ён станавіўся дзёрзкі, грубы і непаслухмяны. Лынькоў.

2. Вельмі смелы, абыякавы да небяспекі. — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай. Алешка. // Поўны смелых, упэўненых парыванняў. Якая багатая ноч! І як добра, што я гашчу ў цябе, радзіма мая, — дзёрзкая, свежая і дужая, як маладосць. Скрыган. Нам партыя дала І смелы дзёрзкі розум, І дум высокі ўзлёт, І веліч ясных мэт. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)