пэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.
П. ў гразь.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца брудным.
Светлае адзенне хутка пэцкаецца.
3. Вельмі марудна рабіць што-н. (разм.).
Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?
|| зак. вы́пацкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), апэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), запэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), спэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), напэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 3 знач.; разм.) і упэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).
|| наз. пэ́цканне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мара́ться
1. (пачкаться) пэ́цкацца, бру́дзіцца;
2. (пачкать, быть марким) пэ́цкацца, ма́зацца;
3. перен. пэ́цкацца, паску́дзіцца;
не сто́ит мара́ться разг. не ва́рта пэ́цкацца;
4. страд. пэ́цкацца, бру́дзіцца, забру́джвацца; пля́міцца, нясла́віцца, га́ньбіцца; крэ́мзацца, пэ́цкацца, ма́зацца; крэ́сліцца, касава́цца; см. мара́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, вымазвацца. Трэба было ратаваць жарабца, але нікому з стражнікаў не хацелася разувацца, распранацца і лезці пэцкацца ў гразь. Крапіва. Успамінаецца, як бегалі яны — малыя.. — па-над самай вадой, па-над самым прадоннем, пэцкаліся з галавы да ног у шызы ліпучы глей — рыбу лавілі. Зарэцкі. Нару капаць, вядома, справа не малая, і працы шмат і месца трэба адшукаць такое, што вада вясной не залівае. Дый пэцкацца Лісіца не жадае. Корбан. // Станавіцца брудным. Белая сукенка хутка пэцкаецца. □ Есці пры маёй рабоце хапае, абутак і вопратка не дзярэцца і не вельмі пэцкаецца. Кулакоўскі.
2. перан. Разм. Займацца якой‑н. непрыемнай справай, прымаць у ёй удзел. — Прапусціць! — загадаў я хлопцам. — Гэтага для нас мала... — З-за аднаго чалавека не варта нават пэцкацца! Карпюк.
3. перан. Разм. Вельмі марудна рабіць што‑н. Калі мы зайшлі на калгасны двор, то сустрэлі там двух калгаснікаў, якія рамантавалі калёсы. — Ну, от табе і на, — не вытрымаў Валодзя. — Дакуль вы будзеце тут пэцкацца? Людзі ўжо напрацаваліся ўволю, а вы, як мухі да смалы, прыляпіліся. Сергіевіч.
4. Зал. да пэцкаць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)