Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Zabłocie
н.в.Забалацце
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МЯРТВІ́ЦА,
рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Чорная Натапа (бас.р. Дняпро). Даўж. 24,5 км. Пл. вадазбору 106 км². Пачынаецца на зах. ускраіне в.Забалацце Мсціслаўскага р-на, вусце за 1 км на З ад в. Маляцічы Крычаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДО́ (Пятро) (Пётр Дзмітрыевіч; 4.9.1911, в.Забалацце Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.2.1958),
бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1940). З 1935 у арміі. Друкаваўся з 1934. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (1953) і сатыр. камедыі «Чортаў тузін» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 20.3.1952, в.Забалацце Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Вучыўся ў БСГА (1969—71), скончыў БДУ (1983). Працаваў у прэсе (1973—83), на Бел. тэлебачанні (1983—87). Друкуецца з 1968. Асн. матывы паэзіі — жыццё сучасніка. любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды, праблемы гар. і сял. побыту (зб-кі «Ранак поўніцца жыццём», 1977, «Нязжатае поле», 1982, «На падкове дарог», 1987).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
забало́цце Поле, сухадол, месца за балотам (Нясв., Слаўг., Шчуч.). Тое ж за́балацце (Рэч., Слаўг., Шчуч.), забалаццё, забалаця́нне, забалатоўе, забалотнішча, забалоцішча, забалаці́шча, забалатні́шча, забалоцічча, заболацце, забалатэ́ўё, заболатаўе, западза́балацце, запаназаболацце, заназабалаці́чча (Слаўг.).
□в.За́балацце каля Зялёнага Лугу Мін., ур. За́балацце (луг) каля в. Заспа Рэч., в. Забалоцце Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
КАПЫЛО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 2.2.1944, в.Забалацце Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). Друкуецца з 1963. У зб-ках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»(1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важным пытанні сучаснасці. Аўтар раманаў «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУК (Іван Фёдаравіч) (24.3.1909, в.Забалацце Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.12.1992),
бел. вучоны ў галіне таваразнаўства. Д-ртэхн.н., праф. (1971). Скончыў Бел. таваразнаўчы ін-т (1932). У 1944—67 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (з 1962 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні таваразнаўчых, біяхім. і тэхнал. уласцівасцей збожжа і прадуктаў іх перапрацоўкі.
Тв.:
Товароведение пищевых продуктов. Мн., 1939;
Биохимия и товароведение семян зернобобовых культур и продуктов их переработки. Мн., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 10.4.1944, в.Забалацце Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
правазнавец, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рюрыд.н. (1986), праф. (1990). Скончыў БДУ (1973). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1988 заг. кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ. У 1991—92 чл.К-та канстытуцыйнага нагляду СССР. З 1992 старшыня Цэнтр. камісіі па выбарах нар. дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (з 1994 — па выбарах і правядзенні рэсп. рэферэндумаў). Працы па праблемах дзярж.буд-ва і заканадаўства, узаемаадносін цэнтр. і мясц. органаў кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ (Сяргей Данілавіч) (13.10.1925, в.Забалацце Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 12.2.1989),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1952). З 1962 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследаваў гісторыю міжнар. дзейнасці БССР. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 5, 1975), калект. манаграфій «Супрацоўніцтва Беларускай ССР з сацыялістычнымі краінамі» (1970), «У адзіным страі змагароў за мір» (1989).
Тв.:
БССР в борьбе за мир и сотрудничество между народами (1945—1965). Мн., 1968;
Белорусская ССР и развивающиеся страны (1945—1970). Мн., 1974;
БССР на форуме наций. Мн., 1978;
БССР в отношениях СССР с развивающимися странами. 1971—1985. Мн., 1985;
БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945—1987). Мн., 1989.