Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Зало́за ’орган у арганізме, што выпрацоўвае ці выдаляе пэўныя рэчывы’, за́лзы, зэлзы ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), зо́лзачка (Жд. 2). Рус.железа́, дыял.перм., паўн.-дзвін.за́леза́, укр.за́лоза, польск.zołza ’хвароба залоз’, серб.-луж.žałza, чэш.žláza, славен.zléza, серб.-харв.жле́зда, жлијѐзда, балг.жлеза́, макед.жлезда. Ц.-слав.жлѣза ’залоза’. Ст.-рус.железа ’тс’ (XII ст.), ’чумны бубон, чума’ (XIV ст.). Прасл.želza. Літ.gẽležuonys і інш. ’залозы’, арм.gełj‑kʼ ’тс’, грэч.γογγρώνη ’апухлая залоза’. І.‑е. *ghelgʼh‑ ’залоза’. Покарны, 1, 435; Фасмер, 2, 42; Скок, 3, 683–684; Брукнер, 656; Махэк₂, 729; Копечны, Zákl. zásoba, 435; Траўтман, 84; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 261. Трубачоў (ВСЯ, II, 34) указвае на агульнасць паходжання слоў залоза і жалеза. Няясным застаецца: з‑ у бел., укр., польск.; бел. націск (архаічны?), які не супадае з укр. і рус.; польск.‑ol‑. Ці сюды чэш.дыял.hlíza ’апухласць’?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жале́зы ’пастка’ (докш., Янк. Мат., 138). Рус.смал., калін., наўг., пецярб., калуж., валаг.желе́зо, желе́зы ’тс’, самар., калуж. ’кайданы’, польск.żelaza ’пастка’, чэш.železa, славац.železo ’пастка, кайданы’, серб.-харв.жѐлеза ’пастка’, славен.želę́za, балг.железа ’кайданы’. Ст.-слав., ст.-рус.желѣза ’кайданы’. Параўн. с.-в.-ням.îzen ’кайданы, ланцугі’. Улічваючы тэматычную прыналежнасць і пашырэнне значэння, магчыма, яшчэ праславянскае пераасэнсаванне, хаця не выключана і пазнейшае семантычнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
му́скусныв разн. знач. му́скусный;
м. пах — му́скусный за́пах;
~ная зало́за — му́скусная железа́;
○ м. бык — зоол. му́скусный бык
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МІТРАФА́НАЎ (Аляксей Рыгоравіч) (18.10.1912, в. Асташкава Таржоцкага р-на Цвярской вобл., Расія — 18.4.1988),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Ленінградскі ін-т гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў настаўнікам, у Ленінградскім ун-це. У 1950—82 у Ін-це гісторыі АН Беларусі, выкладаў у БДУ. Вывучаў жал. век на тэр.цэнтр. Беларусі. Сістэматызаваў і класіфікаваў старажытнасці штрыхаванай керамікі культуры; зрабіў значны ўклад у распрацоўку гэтай культуры, сцвярджаў яе балцкую прыналежнасць. Увёў у навук. ўжытак паняцце днепра-дзвінскай культуры як адзінага этнакультурнага масіву паўн. Беларусі і Смаленшчыны. У 1960-я г. выявіў у паўн.-зах. рэгіёне дняпроўскага басейна і ў Панямонні Беларусі некалькі дзесяткаў помнікаў банцараўскай культуры і даследаваў некаторыя з іх. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972).
Тв.:
Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978;
Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н.э. — IX в. н.э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980.