фе́я, -і, мн. -і, фей, ж.

У заходнееўрапейскай міфалогіі: істота жаночага полу, здольная рабіць цуды; чараўніца.

Добрая ф.

Злая ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абаты́са, ‑ы, ж.

Ігумення каталіцкага жаночага манастыра.

[Лац. abbatissa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігу́мення, ‑і, ж.

Настаяцельніца праваслаўнага жаночага манастыра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

co-education [ˌkəʊedʒʊˈkeɪʃn] n. суме́снае навуча́нне асо́б мужчы́нскага і жано́чага по́лу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

feminine [ˈfemənɪn] adj.

1. жано́чы

2. жано́цкі

3. ling. жано́чага ро́ду

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сябро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. Асоба жаночага полу, якая сябруе з кім-н.

2. Пра каханую жанчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізні́ца, ‑ы, ж.

Разм. Адна з блізнят жаночага полу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жано́чы, -ая, -ае.

1. гл. жанчына.

2. Уласцівы жанчыне, такі, як у жанчыны.

Жаночая ласка.

Ж. характар.

3. Характэрны для асобін жаночага полу.

Жаночая палавая клетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухпо́лы, -ая, -ае (спец.).

1. Які мае адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра арганізм чалавека, жывёлы).

2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы.

Двухполыя кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абодвапо́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адзнакі мужчынскага і жаночага полу; двухполы. Абодваполыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)