beggar [ˈbegə] n. жабра́к;

a beggar woman жабра́чка;

nice little beggars joc. мале́нькія шэ́льмы (пра дзяцей, звяркоў)

beggars can’t be choosers жабракі́ не выбіра́юць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Капца́н ’неахайны чалавек, замухрышка’, ’дрэнны майстар’ (Мал.; стаўбц. Жыв. сл.), капцоны ’лахманы, абарванае адзенне’ (Нас.), капцанавата ’беднавата’ (К. Чорны). Запазычана з ідыш: kabzen, kápcənжабрак, бядняк’ < іўрыцк. qabṣānжабрак, старац’ (Фасмер, 2, 188; Слаўскі, 2, 51; ЕСУМ, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбатро́с ’бессумленны ліхвяр, што самых бедных людзей рабуе’, ’жабрак, бядняк, што торбамі трасе’ (Варл.), торбатруо́сжабрак’ (мазыр., Мат.). Параўн. укр. дыял. торбатра́с ’тс’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) і трасці (гл.); у абагуленым запісе, прынятым у АЛА, — *torbotręsъ (ОЛА, 8, к. 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

факі́р

(ар. faqīr = жабрак)

1) мусульманскі вандроўны манах, які займаецца жабраваннем;

2) вандроўны фокуснік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Перастарэляцжабрак’ (шальч., Сл. ПЗБ). Утворана ў выніку кантамінацыі слоў перастарэлы і старац.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэ́рвіш

(кр.-тат. därviš, ад перс. därviš = жабрак)

мусульманскі манах, які вядзе аскетычны спосаб жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гале́тнік, ‑а, м.

Разм. пагард. Бедны чалавек; жабрак. [Рыгор:] Не буду ж я галетнікам цэлы век? [Кацярына:] Хто гэта ведае, што некалі будзе. А цяпер — сёння свята вось, а ты босы сядзіш, абуцца няма ў што. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́рац м.

1. Greis m -es, -e; lte (sub) m -n, -n;

2. (жабрак) Bttler m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДЭ́РВІШ, дарвіш (перс. літар. бядняк, жабрак),

член мусульм. містычнага брацтва, суфій (гл. Суфізм). Сяліліся ў суфіцкіх манастырах як вандроўныя аскеты (факіры), жылі з міласціны. Брацтвы Д., заснаваныя на вучэнні суфізму, узніклі ў 11—13 ст., асабліва пашыраны ў Іране і Сярэдняй Азіі. Гал. прынцыпы Д. — беднасць, аскетызм і поўнае прысвячэнне Богу, гал. мэта — містычнае ўз’яднанне з Богам, якога імкнуліся дасягнуць шляхам рытуальнай малітвы, у некаторых брацтвах спалучанай з экстатычным танцам або акампанементам муз. інструментаў.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 6, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЛЮ́НАС ((Biliūnas) Іонас) (11.4.1879, в. Нюроніс Анікшчайскага р-на, Літва — 8.12.1907),

літоўскі пісьменнік. Вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім), Лейпцыгскім, Цюрыхскім ун-тах. Сябраваў з Цёткай (А.​Пашкевіч). Майстар лірыка-псіхал. навелы. Аўтар каля 30 апавяданняў (кн. «Розныя апавяданні», «Палка. Жабрак. Госці. Канец Брысюса», абедзве 1906, і інш.), аповесці «Сумная казка» (1907), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Галоўная тэматыка — пакуты пакрыўджанага жыццём чалавека, лёс і жыццё рабочых. На бел. мову асобныя творы Білюнаса пераклалі П.​Аляксюк («Наша ніва», 10.12.1909), І.​Сакалоўскі (у зб-ках «Літоўскія апавяданні», 1957; «Бурштынавыя пацеркі», 1984).

А.​Лапінскене.

т. 3, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)