ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ СУПО́ЛЬНАСЦЬ ПА А́ТАМНАЙ ЭНЕ́РГІІ, Еўратам. Створана адначасова з Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю (ЕЭС) у 1957 у складзе той жа групы краін з мэтай аб’яднання рэсурсаў атамнай энергіі, атамнай прам-сці і навук.-тэхн. патэнцыялу ў галіне ядз. фізікі і энергетыкі, а таксама каардынацыі нац. праграм развіцця ядз. энергетыкі. Уключае Бельгію, Вялікабрытанію, Германію, Грэцыю, Данію, Ірландыю, Іспанію, Італію, Люксембург, Нідэрланды, Партугалію, Францыю. Ў 1967 органы Еўратама зліліся з органамі ЕЭС і Еўрапейскім аб ’яднаннем вугалю і сталі. Штаб-кватэра ў г. Брусель (Бельгія).

т. 6, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ АБ АХО́ВЕ ПРАВО́Ў ЧАЛАВЕ́КА І АСНО́ЎНЫХ СВАБО́Д.

Падпісана ў 1950 у Рыме дзяржавамі — членамі Савета Еўропы, увайшла ў дзеянне ў 1953, дапоўнена 10 дадатковымі пратаколамі (апошні — у 1992). Устанаўлівае кантрольны судовы механізм, які дзейнічае на падставе індывід. скаргаў фіз. асоб і скаргаў дзяржаў аб парушэннях палажэнняў канвенцыі. Для разгляду скаргаў створаны Еўрап. камісія і Еўрап. суд на правах чалавека. У гэтым удзельнічалі таксама Камітэт міністраў — гал. паліт. орган Савета Еўропы. Месцазнаходжанне ўсіх — г. Страсбур (Францыя).

Н.​К.​Мазоўка.

т. 6, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Восто́чно-Европе́йская равни́на Усхо́дне-Еўрапе́йская раўні́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баядэ́ра, -ы, мн. -ы, -дэ́р і баядэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (уст.).

Еўрапейская назва прафесійнай танцоўшчыцы ў Індыі (пры храмах, на святах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяля́ва, ‑ы, ж.

Рыба сямейства ласасёвых; рапушка еўрапейская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

EC [ˌi:ˈsi:] n. (скар. ад European Community) Еўрапе́йская супо́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

еўрапе́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. еўрапе́йскі еўрапе́йская еўрапе́йскае еўрапе́йскія
Р. еўрапе́йскага еўрапе́йскай
еўрапе́йскае
еўрапе́йскага еўрапе́йскіх
Д. еўрапе́йскаму еўрапе́йскай еўрапе́йскаму еўрапе́йскім
В. еўрапе́йскі (неадуш.)
еўрапе́йскага (адуш.)
еўрапе́йскую еўрапе́йскае еўрапе́йскія (неадуш.)
еўрапе́йскіх (адуш.)
Т. еўрапе́йскім еўрапе́йскай
еўрапе́йскаю
еўрапе́йскім еўрапе́йскімі
М. еўрапе́йскім еўрапе́йскай еўрапе́йскім еўрапе́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

еўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Еўропы. Еўрапейскія краіны. Еўрапейскі алень. □ Стамбул лічыцца адным са старэйшых еўрапейскіх гарадоў: ён быў заснаваны візантыйцамі дзве тысячы семсот гадоў назад. «Полымя». // Які адносіцца да народаў і дзяржаў Заходняй Еўропы. Еўрапейская культура. Еўрапейская прэса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

European Commission [ˌjʊərəpi:ənkəˈmɪʃn] n. the European Commission Еўрапе́йская камі́сія, Еўракамі́сія

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

EG = Europäische Gemeinschaft – Еўрапейская Супольнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)