ЛУР ,
1) старажытны духавы амбушурны муз. інструмент , пашыраны ў Скандынавіі з 1-га тыс. н.э. Вырабляўся з бронзы. Уяўляў сабой канічную выгнутую трубку, на адным канцы якой плоскі талеркападобны раструб, на другім — невял. муштук. Пры археал. раскопках на зах. узбярэжжы Балтыйскага м. знойдзена 30 экз. Л. , форма якіх нагадвае правы ці левы бівень маманта.
2) Скандынаўскі духавы муз. інструмент — абгорнутая карой драўляная трубка (даўж. каля 1 м ) без муштука і ігравых адтулін.
І.Дз.Назіна .
Лур старажытны.
т. 9, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кларне́ т , -а, М -не́ це, мн. -ы, -аў, м.
Драўляны духавы музычны інструмент у выглядзе трубкі з клапанамі і невялікім раструбам на другім канцы.
|| прым. кларне́ тны , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свісцёлка , -і, Д М -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм. ).
1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі, зроблены з дрэва або чароту.
2. Тое, што і свістулька .
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фле́ йта , -ы, Д М фле́ йце, мн. -ы, флейт, ж.
Духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе драўлянай або металічнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.
|| прым. фле́ йтавы , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГОРН (ад ням. Horn рог),
медны духавы муз. інструмент без вентылей, з канічным каналам. Выкарыстоўваюць для падачы сігналаў у арміі.
т. 5, с. 361
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фаго́ т , -а, М -го́ це, мн. -ы, -аў, м.
Драўляны духавы язычковы музычны інструмент нізкага тэмбру ў выглядзе доўгай трубы з сістэмай клапанаў.
|| прым. фаго́ тны , -ая, -ае і фаго́ тавы , -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
габо́ й , ‑я, м.
Духавы драўляны музычны інструмент , па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.
[Іт. oboe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валто́ рна , ‑ы, ж.
Медны духавы музычны інструмент у выглядзе спіральна сагнутай трубы з шырокім раструбам.
[Ад ням. Waldhorn — паляўнічы рог.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэмбі́ та , ‑ы, Д М ‑біце, ж.
Гуцульскі народны духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе вялікай трубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Blá sinstrument n -(e)s, -e муз. духавы́ інструме́ нт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)