Тумаці́ць ‘дурманіць’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Фармальна выводзіцца ад назоўніка, што адпавядае рус. дыял. тумота́ ‘слепата, цемната’, менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніць і муці́ць ‘хлусіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

начмуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак.

Разм. Нагаварыць абы-чаго, увесці ў зман; дурманіць. Начмуціў пан ойча, як чараўнік... Нагнаў столькі туману, што бедны Клеманс ледзь не захлынуўся ў ім. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odurzający

odurzając|y

які адурманьвае (дурманіць);

środki ~e — дурманныя сродкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

duszny

duszn|y

1. душны;

~e powietrze — душнае паветра;

2. які ап’яняе, дурманіць;

3. жарт. душэўны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ча́дна прысл., ча́дны

1. (напоўнены чадам) dúnstig, quálmig;

тут ве́льмі ча́дна hier ist álles voll Dunst [Qualm, Rauch] hier ist es quálmig;

2. разм. (які дурманіць) benébelt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дуры́ць, дуру, дурыш, дурыць; незак.

Разм.

1. што. Дакучаючы, дурманіць. Дурыць галаву размовамі. □ Адзін цвыркун навокал скача І вушы дурыць: цвыр... ды цвыр... Броўка.

2. Падманваць, разлічваючы на даверлівасць; збіваць з толку. — Жаніцца ты збіраешся? — Не ведаю і сам. — Дурыш ты, хлопча. Чорны.

3. Рабіць недарэчныя ўчынкі. — Ты мне не дуры! — крычыць .. [дзядзька]. — Не смяшы людзей, чуеш! У дровы ён паедзе... Бачылі! Хочаш, каб суседзі мне вочы калолі. Глядзі мне, бо намачу лейцы і так адсцёбаю... Жычка.

•••

Дурыць галаву каму — збіваць з толку, уводзіць у зман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуры́ць

1. (дурманіць) betäuben vt die Sínne benébeln;

2. (рабіць глупства) dúmme Stréiche máchen, Dúmmheiten máchen [begéhen*];

3. (падманваць) betrügen* vt; hintergéhen* vt (уводзіцьу зман); j-n hínters Licht führen, j-n übers Ohr háuen* (надурыць каго-н.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ча́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Насычаны, напоўнены чадам. Аднойчы, седзячы ў бруднай і чаднай карчомцы, якую наведвалі толькі «свае», цэдзячы праз зубы густое і горкае пітво, Юткевіч угледзеў новага наведвальніка. Мікуліч. І хоць заходзіў Дзіма да маткі на якую часіну, але заўсёды выходзіў адтуль [з тытунёвай фабрыкі] з перасохлым горлам і цяжкімі грудзьмі, нібы з чаднай лазні. Якімовіч.

2. Які чадзіць, куродыміць. Хутка чадныя языкі полымя ўзвіліся па вуглах хаты, перакінуліся на страху. Лынькоў. // Уласцівы чаду. І далятае пах смаляны І чадны гар да нас сюды. Звонак. Халадала. Але ад перагрэтага асфальту ўсё несла чадным духам. Вышынскі.

3. перан. Які дурманіць, затуманьвае свядомасць. Праз густы чадны палын з гаркатою ў сэрцы.. [Павел] выйшаў за вёску. Грахоўскі.

•••

Чадны газ гл. газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)