второстепе́нный

1. другара́дны; (побочный) пабо́чны;

2. / второстепе́нный член предложе́ния грам. дада́ны член ска́за.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

службо́вы, -ая, -ае.

1. гл. служба, служыць.

2. Другарадны, дапаможны.

Зробленыя падлікі маюць толькі службовае значэнне.

3. У граматыцы: словы, якія прызначаны для выражэння граматычных сувязей і адносін, не знамянальныя.

Службовыя часціны мовы.

4. Пра сабак: які адносіцца да парод, што дрэсіруюцца для патрэб спецыяльных службаў.

Службовае сабакаводства.

Выстаўка службовых сабак.

|| наз. службо́васць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bort

[bɔrt]

n.

другара́дны гату́нак дыяма́нту; абрэ́зкі пры рэ́заньні дыяма́нту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

акцэсо́рны

(ад лац. accessorius = дадатковы, другарадны)

а. дагавор — дадатковы дагавор, які далучаецца да асноўнага дагавору.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

marginalny

1. кніжн. другарадны; другасны;

2. кніжн. гранічны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pomniejszy

1. меншы;

2. другарадны; менш важны; пабочны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Staffage [-'fa:ʒə] f -, -n

1) ажыўля́льны мо́мант

2) бутафо́рыя, другара́дны рышту́нак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аксесуа́р

(фр. accessoire = дапаможны, другарадны)

1) дробная рэч, прадмет тэатральнага абсталявання;

2) перан. прыватнасць, другарадная дэталь чаго-н. (у жывапісе, літаратуры, скульптуры).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

drugorzędny

drugorzędn|y

другарадны; другасны;

~e znaczenie — другаснае значэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МІНО́ГІ (Petromyzones),

падклас (атрад) пазваночных кл. кругларотых. 3 сям., 7 родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ва ўмераных марскіх і прэсных водах. Прахадныя М. жывуць у моры, на нераст мігрыруюць у рэкі; у жылых ручаёвых М. жыццёвы цыкл адбываецца ў прэснай вадзе. На Беларусі 3 віды: М. рачная (Lampetra fluviatilis), М. ручаёвая еўрапейская (L. planeri) — у бас. рэк Зах. Буг, Зах. Дзвіна, Нёман; М. ўкраінская (L. mariae, або Eudontomyzon mariae) — у бас. рэк Дняпро і Нёман. Бел. мясц. назвы: верацёнка, відун, вугрыца, вярцёлка, мянёга і інш.

Даўж. да 1 м, маса да 3 кг. Цела вугрападобнае, голае. Шкілет храстковы. Спінных плаўнікоў 1 або 2. Шчэлепных адтулін па 7 э кожнага боку. Вочы развітыя, ёсць цемянное вока, здольнае рэагаваць на святло. Рот лейкападобны, на дне прысмоктвальнага дыска; на языку і дыску рагавыя зубы. Сэрца двухкамернае. Многія віды — эктапаразіты рыб. Угрызаюцца ў цела рыбы, смокчуць кроў, выядаюць мышцы і вантробы. Кормяцца таксама беспазваночнымі, лічынкі — водарасцямі, дэтрытам. Пасля нерасту гінуць. З ікры вылупляецца пескарыйка, якая праз 3—4 гады ператвараецца ў дарослую М. Ядомыя. Другарадны аб’ект промыслу.

Міногі: 1 — рачная; 2 — украінская; 3 — ручаёвая.

т. 10, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)