Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЫ́ ГІ́РАЎ,
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р.Дняпро за 5 км на У ад г. Рэчыца. Пл. 0,26 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі каля 7,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. 2 м, пясчаныя. Берагі пераважна забалочаныя. Злучана ручаямі з воз. Гадынь і р.Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
незада́члівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, якога праследуюць няўдачы; няўдачлівы, нешчаслівы. Незадачлівы камерсант. □ У запісцы значылася: «Усё абрыдла.. У маёй смерці нікога не вінавачу. Прымі ж, родны Дняпро, у сваё прадонне незадачлівага твайго сына».Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ансамбль песні і танца «Дняпро» (Рэчыца) 1/350; 7/427
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЫ́НЬ,
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р.Дняпро, за 6 км на У ад г. Рэчыца. Пл. 0,48 км², даўж. 3,62 км, найб.шыр. 180 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Схілы катлавіны выш. да 2 м, параслі хмызняком. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. 2 астравы. На Пн злучана ручаём з воз. Крывы Гіраў, на Пд выцякае ручай у Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кру́ча, ‑ы, ж.
Крутое месца, круты бераг, спуск. Бальніца стаіць на высокім беразе, над самай кручай, і Дняпро — вось ён, унізе.Шамякін.Крохкі, высушаны сонцам глей увесь час асыпаўся з-пад ног, калі яны спускаліся з кручы.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРФУ́НКІН (Рыгор Саламонавіч) (6.8.1920, г.п. Янавічы Віцебскага р-на — 22.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з вер. 1941 на Паўн.-Зах., Варонежскім франтах. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны. Разведчык танк. брыгады радавы Гарфункін вызначыўся ў 1943 у баі за Дняпро ў Кіеўскай вобл.: група разведчыкаў, у складзе якой пераправіўся цераз раку, выявіла сістэму абароны і агнявыя пункты ў размяшчэнні праціўніка; вяртаючыся, Гарфункін прыкрыў пераправу разведчыкаў; загінуў, пераплываючы Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
белапе́нны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Пакрыты белай пенай. Узлаваўся Дняпро сумленны, Пасівелы ён стаў, белапенны, Пакрышыў ён бераг каменны.Зарыцкі.// Падобны на белую пену. Выбраўшыся з гумна, Барыс Рыгоравіч ляжаў на спіне і сачыў, як спакойна плыве белапеннае кучаравае воблачка.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прырэ́чча, ‑а, н.
Мясцовасць, размешчаная каля ракі, на беразе ракі. Дзьмуў моцны вецер, заносячы густым снегам Дняпро, прырэчча, Чыжыкавы сляды.Лупсякоў.У нагах стома, мокра ў абутку, бо ісці даводзіцца прырэччам, пераступаць колішнія глыбокія каналы, што заплылі тванню, зацвілі.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)