Мату́ля2 (ласк.) ’дзіцятка’ (Нас.). Утворана ад матаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ulʼa (matulʼа спачатку азначала ’нешта заматанае, спавітае’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Есці, падмацоўвацца ежай. З гора забыўся, што трэба есці. Але я не стаў сілкавацца.Сабаленка.Антося наліла ў міску капусты, паставіла на стол і запрасіла Грышу: — Сілкуйся з дарогі, дзіцятка.Пальчэўскі.Алесь злез з воза і са здзіўленнем убачыў, што і яго Гняды таксама сілкуецца аўсом.Чарнышэвіч.
2.Спец. Атрымліваць адкуль‑н. што‑н. неабходнае для нармальнага дзеяння, функцыяніравання. Лямпы сілкуюцца ад паходнай электрастанцыі.
3.Зал.да сілкаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сып, ‑у, м.
1. Дробныя плямкі, прышчыкі на скуры і слізістых абалонках, якія з’яўляюцца ад некаторых знешніх уздзеянняў (холад, перагрэў і пад.) і ўнутраных прычын (некаторыя інфекцыйныя хваробы, парушэнне абмену рэчываў і пад.). Дзіцятка ж полымем гарэла, Па целу сып злаякасны пайшоў.Корбан.//Разм. Захворванне, пры якім з’яўляюцца прышчыкі, плямкі.
2.Разм. У тэхніцы — невялікая шурпатасць на паверхні металу пры пашкоджанні яго ржой.
3.Разм. У друкарскай справе — рассыпаны шрыфт з пераблытанымі літарамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
babe
[beɪb]
n.
1) дзіця́тка, дзіця́n.
2) няві́нная або́ недасьве́дчаная асо́ба
3) Sl. прыго́жая дзяўчы́на
•
- babes and sucklings
- babe in the woods
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лю́бка1 — ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, да любімага чалавека, лю́бачка ’мілачка’ (Нас., Бес., Яруш., Шат., ТСБМ, Нар. Гом.). Укр., рус.лю́бка, польск., луж.lubka, чэш.lǐbka, славен.ljȗbka. Прасл.lʼubъka (Трубачоў, Эт. сл., 15, 183). Да лю́бы (гл.) — ж. род лю́ба (адсюль імя Люба, якое пасля набыло афіцыйную форму Любоў). Сюды ж лю́бачка ’мілая, любімая’, ’дзіцятка’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат.), любчы́на ’мілая, дарагая’ (Нар. Гом.) — пад уплывам лексемы дзяўчы́на.
Любка2 ’чараўнік, Platanthera bifolia (L.) L. C. Rich.’ (паўн.-усх., Кіс.). Укр.любки́ ’ятрашнік шлеманосны’, лю́бка ’ятрашнік шыракалісты’, рус.кур.лю́бка ’ятрашнік шлеманосны’. Усх.-слав. Бел. лексема прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі. Да лю́бы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
child
[tʃaɪld]
n., pl. children
дзіця́, дзіцё n., pl. дзе́ці, dim.дзіця́ткаn., дзе́тка -і m. & f.
with child — у цяжку́, цяжа́рная
children of Charnobyl — дзе́ці чарно́быля
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аддзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму.
1. Выказаць удзячнасць, падзякаваць. [Людзі] прагнуць песні, ловяць яе на ляту, ціснуцца да цябе, працягваюць рукі, каб аддзякаваць мастаку-паэту.Пестрак.І не стараецца вельмі Сцяпан, не моршчыць лоб, каб выдумаць што-небудзь, — само вярзецца. Толькі каб было каму слухаць ды аддзякаваць Сцяпану вясёлым смехам захаплення.Крапіва.
2. Адплаціць падарункам, грашыма або добрай справай за якую‑н. паслугу. — Дзіцятка маё, збавіцель ты наш, чым табе аддзякаваць? Вазьмі хоць на семачкі, — працягнула Аксіння зялёненькую паперку.Пальчэўскі.//перан. Якім‑н. учынкам адпомсціць за крыўду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mać
ж.уст. маці;
jaka mać taka nać прык. якая матка, такое і дзіцятка;
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
шпу́ля, ‑і, ж.
1. Тое, што і шпулька (у 1, 2 і 3 знач.). Волька напрадзе за вечар шпулю, а мама дзве ручайкі.Пальчэўскі.Гурчыць паціху самапрадка, Кудзеля — як на каравуле, І спіць памочніца дзіцятка Пад манатонны шорхат шпулі.Гаўрусёў.
2. Пасадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы. Бабуля сядзіць на тапчане. Худыя, парэпаныя пальцы наўздагад вядуць тонкую кужэльную нітку, пускаючы яе на шпаркую шпулю калаўротка.Брыль.
3.Спец. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама намотаны сам дрот, кабель і пад. Партызаны захапілі шпулю кабелю і па балоце зайшлі ім [гітлераўцам] наперад.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гнілы́, ‑ая, ‑ое; ‑а.
1. Разбураны гніеннем; стары, збуцвелы, спарахнелы. Гнілое бервяно. Гнілы пень. Гнілыя яблыкі. □ Гнілая шалёўка не трымалася на цвіках і сыпалася ўніз спарахнелымі кавалкамі.Чорны.// Застаялы, затхлы (пра ваду, паветра і пад.). Гнілая вада. Гнілы пах. □ Ззаду застаўся доўгі і небяспечны шлях: пераправа праз гнілыя стаячыя рэкі, праз небяспечныя багны.Самуйлёнак.//перан. Хваравіты, слабы (пра чалавека). Хоць дзіцятка гніла, але бацьку міла.Прыказка.
3.перан. Састарэлы, непрыгодны, нездаровы. Гнілая тэорыя. □ Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны.Купала.//узнач.наз.гніло́е, ‑ога, н. Аджытае, непрыгоднае. Мы скінеш з дарогі астаткі гнілога.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)