ДЗІ́КАЯ ПЯТРУ́ШКА (Peucedanum),

род кветкавых раслін сям. сельдэрэевых. Каля 120 відаў. Пашыраны ў субтрапічных, умераных і субарктычных абласцях Еўропы, Азіі, у трапічнай і Паўд. Афрыцы. На Беларусі 3 віды: Дз.п. горная (P. oreoselinum) — расце ўсюды ў хваёвых і мяшаных лясах, на ўзлесках; аленевая (P. cervaria) — трапляецца рэдка ў паўд. і зах. частках краіны, занесена ў Чырв. кнігу; настуркавая, або цар-зелле (P. ostruthium) — у наваколлі Мінска, Гродна і Магілёва.

Шматгадовыя травяністыя расліны з простым або галінастым сцяблом і верацёнападобным патоўшчаным коранем. Лісце трайчастае або перыстае, прыкаранёвае чаранковае. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік. Лек., харч. і дэкар. расліны.

Г.​У.​Вынаеў.

Дзікая пятрушка.

т. 6, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

wilderness [ˈwɪldənəs] n. пусты́ня; дзі́кая мясцо́васць; глуш;

a voice in the wilderness bibl. крык адзіно́кага ў пустыні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dog rose

дзі́кая ру́жа, шыпшы́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гнятлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Цяжкі, гнятучы (у 2 знач.). Пасля стрэлу настала гнятлівая, дзікая цішыня. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шылахво́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Дзікая качка з доўгім шылападобным хвастом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wíldente f -, -n дзі́кая ка́чка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wíldnis f -, -se дзі́кая [глу́хая] мясцо́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schnápsidee f -, -n разм. вар’яц́кая [шалёная] ідэ́я, дзі́кая вы́думка;

das ist éine ~ гэ́та дзі́кая вы́думка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wilderness

[ˈwɪldərnəs]

n.

пустэ́ча f., дзі́кая мясьці́на або́ абша́р

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гусь, -і, мн. гу́сі, -е́й, ж.

Дзікая і свойская вадаплаўная птушка з доўгай шыяй.

Як з гусі вада (таксама перан.: нічога не дзейнічае).

|| памянш.-ласк. гу́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

|| прым. гусі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)