МАРТЫ́НАЎ (Іван Аляксеевіч) (19.9. 1923, с. Нікола-Сергіеўка Тамбоўскай вобл., Расія — 25.6.1944),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Хабараўскае кулямётна-мінамётнае вучылішча (1943). У Вял. Айч. вайну з вер. 1943 на 1-м Прыбалт. фронце. Старшы лейт. М. вызначыўся 23—25 чэрв. ў баях пры фарсіраванні Зах. Дзвіны каля в. Дворышча Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Загінуў у баі.

т. 10, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пасе́ля Сядзіба, двор; дворышча (Жытк., Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Надворак1 ’двор, падворак’ (Яруш.), ’двор каля хаты’ (БРС), ’прастора паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі’ (нясвіж., слуц., смілав., шчуч., Яшк.; гродз., астрав., дзятл., маст., лід., навагр., Сл. ПЗБ). Заходнебеларускі наватвор, відаць, у выніку кантамінацыі мясцовага надвор’едворышча’ і падворак (< польск. podwórek, podwórko?).

Надворак2 ’стул’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), ’панос’ (Сцяц.). Эўфемізм, да двор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДВАРЫ́ШЧА,

1) на Беларусі ў 14—16 ст. (пераважна на Піншчыне) гаспадарчая адзінка і аб’ект абкладання сялян феад. павіннасцямі. Першапачатковыя Д. мелі прыблізна аднолькавую колькасць зямлі, на якой размяшчалася адна сял. гаспадарка — дым. З павелічэннем колькасці насельніцтва і зямлі да 16 ст. яны ўжо не былі аднолькавыя (у сярэднім уключалі 2—4 дымы). Гаспадары асобных Д. часта былі родзічамі, трапляліся і чужыя людзі. Тэр. Д. звычайна мела сваю назву, была акрэслена пэўнымі межамі. Распаду Д. і ўзнікненню сял. гаспадарак у складзе адной сям’і садзейнічала «Устава на валокі» 1557.

2) У Стараж. Русі двор землеўладальніка — дом з гасп. пабудовамі. Д. называлі таксама сельскае паселішча, сяло, вёску. На Беларусі ёсць вёскі з назвамі Дворышча, Дварышча.

3) Месца, дзе некалі быў двор.

т. 6, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

се́дзень Месца, дзе быў двор; старое селішча; дворышча (Лёзн.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Надво́р’е1 ’месца па-за жылымі пабудовамі; дворышча’ (Нас., Яшк., Федар.), параўн. укр. надвірʼя, рус. надворье, польск. nadworze, чэш. nádvoři — усё да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (месца), гл. двор, надворак.

Надвор’е2 ’чыстае паветра, пагода’ (Нас.), ’надвор’е’ (Сл. ПЗБ, ТС), надворʼя ’надвор’е, пагода’ (Бяльк.), рус. надворье ’тс’. Да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (стан паветра і інш.), гл. двор.

Надвор’е3 ’медыц. стул’ (ТС). Эўфемізм, да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́тлішча

1. Аселішча, сталае месца жыхарства (Мін.).

2. Месца, дзе стаяў двор; дворышча (Слаўг.).

3. Мясціна ў засеве, на раллі, на траве, дзе качаўся конь (Лаг., Мін., Сміл. Шат.). Тое ж котвішча, котва, кочва, ме́цішча, ка́цві́на́, пакоцвіна (Слаўг.), ко́цвішча (Рэч.), коцвіна (Хоц.).

4. Месца, дзе адпачываў заяц (Сміл. Шат.).

5. Гняздо (БРС).

ур. Раманава Котлішча (дворышча) каля в. Бахань Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

падво́р'е

1. Месца, дзе быў двор; дворышча (БРС). Тое ж панадворышча (Нясв.), падворычча, подвар'е, падвор'іка, падвор'ішча (Слаўг.), падворріка (Слаўг., Смален. Дабр.), падворышча (Рэч.), панадворак (БРС).

2. Заезны дом, двор (Віл. Гільт., 273).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)