ІРТЫ́Ш—КАРАГАНДА́ КАНА́Л,

арашальна-абвадняльны канал у Казахстане. Пачынаецца з р. Іртыш паблізу г. Ярмак, даходзіць да Карагандзінскага прамысл. раёна. Пабудаваны ў 1962—74. Даўж. 458 км, прапускная здольнасць вады 75 м³/с. 11 гідравузлоў, 2 вадасховішчы, 22 помпавыя станцыі. Выкарыстоўваецца для арашэння; забяспечвае вадой гарады Экібастуз, Караганда, Тэміртау.

т. 7, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sechen vi марне́ць, хварэ́ць, дахо́дзіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дахо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы, даступны. Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нища́ть несов. бядне́ць, гале́ць; (впадать в нищету) дахо́дзіць да жабра́цтва (убо́гасці).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРОМ,

гукавая з’ява ў атмасферы, якая суправаджае разрад маланкі. Выклікаецца ваганнямі паветра ў выніку хуткага награвання і расшырэння ўздоўж маланкі (узрыўная хваля). Звычайна чутны на адлегласці не больш як 15—20 км. Раскаты грому тлумачацца тым, што маланка мае вял. даўжыню і гук ад розных яе ўчасткаў даходзіць да назіральніка неадначасова, а таксама адбіццём гуку ад воблакаў.

т. 5, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэро́р

(лац. terror = страх, жах)

насілле, якое даходзіць да фізічнага знішчэння праціўнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вы́псецьдаходзіць да дзяцінства ў старасці’. Запазычанне з польск. wypsieć ’змарнець, сапсаваць і г. д.’, якое ад pies (Брукнер, 445).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канано́йцы ’слабы’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Сапсаванне (у выніку перастаноўкі нй) з канаёнцы < польск. konający ’які памірае, канае, даходзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АТРЭ́К, Селяха, Суляха,

рака ў Іране і Туркменіі. Даўж. 669 км, пл. горнай часткі басейна 27,3 тыс. км². Пачынаецца з Туркмена-Харасанскіх гор, цячэ ў межах Ірана па вузкай даліне, у нізоўях — па нізіне. Упадае ў Каспійскае м., утвараючы забалочаную дэльту. Гал. Прыток — Сумбар (справа). Вада даходзіць да Каспійскага м. толькі ў паводку, у астатні час разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады 9,2 м³/с (каля г.п. Кізіл-Атрэк у Туркменіі).

т. 2, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

звяглі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які надакучае сваім прыставаннем з просьбамі, напамінамі, патрабаваннямі. Да слыху Вікі пачалі даходзіць.. словы звяглівага інтэнданта. Вітка.

2. Брахлівы (пра сабаку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)