паміж Азіяй (Чукоцкі п-аў) і Паўн. Амерыкай (штат Аляска). Злучае Паўн. Ледавіты ак. (Чукоцкае м.) з Ціхім ак. (Берынгава м.). Даўж. 60 км, шыр. 35—86 км, найменшая глыб. на фарватэры 42 м. Па праліве (паміж а-вамі Дыяміда) умоўна праходзіць лінія перамены дат. Упершыню пройдзены С.І.Дзяжнёвым у 1648, потым рус. экспедыцыяй В.Берынга ў 1728, названы ў яго гонар.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЮТЛА́НДЫЯ (дат. Jylland, ням. Jütland),
паўвостраў у Еўропе, паміж Балтыйскім і Паўночным морамі, у Даніі (б.ч.) і Германіі. Пл. каля 40 тыс.км², даўж. каля 300 км. Усх. ўзбярэжжа моцна расчлянёна, зах. — пераважна прамалінейнае, на ПдЗ шырокі пояс ватаў. Узгорыстая марэнная раўніна выш. да 173 м. Клімат умераны марскі. Сярэднія т-ры студз. каля 0 °C, ліп. 15—16 °C. Ападкаў 600—800 мм за год. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Значныя тэр. пад с.-г. ўгоддзямі. На Пд гарады Орхус (Данія), Фленсбург (Германія).
дацкі мастак-карыкатурыст. Ганаровы чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў АМ у Капенгагене (1931—35). Аўтар серый гумарыстычных і сатыр. рысункаў на быт. тэмы і паліт. карыкатур. Вострыя, выразныя рысункі часта складаюць цэласнае выяўленчае апавяданне. Серыйныя рысункі мастака неаднаразова выдаваліся асобнымі альбомамі ў Даніі і інш. краінах. Стварыў таксама серыі замалёвак з паездак па Чэхаславакіі (1948, 1952), СССР (1952) і інш. краінах.
Тв.:
Рус.пер. — Рисунки. Т. 1—4. 2 изд. М., 1969—70.
Літ.:
Херлуф Бидструп: Избранное: Полит. карикатуры...: [Пер. с дат.]. 2 изд. М., 1982.