1. Спецыяльна падрыхтаваны стралок вышэйшай кваліфікацыі, які дасканала валодае майстэрствам выключна трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання і звычайна паражае цэль з першага стрэлу.
С., як правіла, узброены вінтоўкай з аптычным прыцэлам.
2.перан. Той, хто дзейнічае трапна і дакладна.
На футбольным полі ён — с.
|| прым.сна́йперскі, -ая, -ае.
С. агонь (трапны, дакладны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
wyrafinowanie
Iн.
вытанчанасць; дасканаласць; рафінаванасць
II
вытанчана; дасканала
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
палігло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Чалавек, які ведае многа моў. Сапраўдным паліглотам свайго часу быў другі буйны дзеяч беларускай культуры — паслядоўнік Скарыны Сымон Будны, які.. дасканала авалодаў беларускай, польскай, царкоўнаславянскай, грэчаскай, лацінскай і стараяўрэйскай мовамі.Жураўскі.
[Ад грэч. polý — многа і glōtta — мова.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віртуо́з
(іт. virtuoso = умелы, майстэрскі)
1) музыкант, які дасканала валодае тэхнікай ігры на інструменце;
2) перан. чалавек, які дасягнуў у працы вышэйшай ступені майстэрства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
perfékt
1.a даскана́лы, ве́льмі до́бры
2.advдаскана́ла; выда́тна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
віртуо́з
(іm. virtuoso, ад лац. virtus = талент)
чалавек, які дасканала валодае тэхнікай свайго мастацтва, сваёй справы (напр. скрыпач-в.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
зубо́к, ‑бка, м.
1.мн.зубкі, ‑бак. Памянш.да зуб (у 1 знач.).
2.мн.зубкі, ‑оў. Долька ў галоўцы часнаку. Зубок часнаку.
•••
На зубок — дакладна, дасканала (вывучыць, ведаць і пад.). Савецкую і партыйную работу ў мірных умовах Галай ведаў на зубок.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУЧА́К НААПЕ́Т (?—1592?),
армянскі паэт. Верагодна, жыў у в. Хараконіс каля г. Ван (цяпер Турцыя). Пачынальнік свецкай тэматыкі ў арм. паэзіі. Дасканала валодаў найб.стараж. формай верша — айрэнам. Пісаў вершы любоўныя, філасофска-павучальныя (айрэны роздумаў) і вандроўніцкія (айрэны блуканняў), у якіх апяваў радасць кахання і жыцця, прыгажосць жанчыны, імкнуўся асэнсаваць пакутніцкі лёс арм. народа, сцвярджаў гуманіст. ідэалы. Лірыка К. глыбока народная, рытмамеладычная. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫК ((Garrick) Дэвід) (19.2.1717, г. Херэфард, Вялікабрытанія — 20.1.1779),
англійскі акцёр, драматург, тэатр. дзеяч. Заснавальнік рэалізму ў англ. т-ры. З 1742 у т-ры «Друры-Лейн» (у 1747—76 яго ўладальнік). Выканаўца трагедыйных і камедыйных роляў у п’есах У.Шэкспіра: Кароль Лір, Гамлет, Макбет, Рычард III (аднайм. п’есы), Бенядзікт («Многа шуму з нічога»), усяго 25 роляў, а таксама Джон Брут («Раззлаваная жонка» Дж.Ванбру), Абель Дрэгер («Алхімік» Б.Джонсана) і інш.Дасканала валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вял.сцэн. тэмпераментам. Залажыў асновы мастацтва рэжысуры. Адрадзіўшы на англ. сцэне Шэкспіра, імкнуўся зрабіць яго творы сродкам прапаганды асветніцкай ідэалогіі. Аўтар каля 40 п’ес.