ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ РУХАВІ́К,

машына, якая ператварае энергію патоку вадкасці ў мех. энергію вядзёнага звяна (вала, штока). Адрозніваюць гідраўлічныя рухавікі дынамічныя, у якіх вядзёнае звяно перамяшчаецца з-за змены моманту імпульсу патоку вадкасці (гідраўлічная турбіна, вадзяное кола), і аб’ёмныя, што дзейнічаюць ад гідрастатычнага напору і перамяшчэння выціскальнікаў — поршняў, пласцін, зубоў шасцерняў і інш. У дынамічным гідраўлічным рухавіку вядзёнае звяно робіць толькі вярчальны рух, у аб’ёмным — зваротна-паступальны (гідрацыліндры) і вярчальны (гідраматоры).

Гідрацыліндры бываюць сілавыя (шток, звязаны з поршнем, рухаецца зваротна-паступальна адносна цыліндра) і момантныя, або квадранты (вал робіць зваротна-паваротны рух адносна корпуса на вугал да 360°). Гідраматоры падзяляюцца на поршневыя (рабочыя камеры нерухомыя, а выціскальнікі рухаюцца толькі зваротна-паступальна) і ротарныя (рабочыя камеры перамяшчаюцца, а выціскальнікі ажыццяўляюць вярчальны рух, які можа спалучацца са зваротна-паступальным). Ротарныя (кулісныя) гідраматоры бываць пласціністыя і ротарна-поршневыя (аксіяльныя і радыяльныя). Найб. пашыраны аксіяльныя ротарна-поршневыя. Аб’ёмныя гідраўлічныя рухавікі выкарыстоўваюцца ў гідрапрыводзе машын. Ціск рабочай вадкасці да 35 Мн/м². Магутнасць гідраматораў да 3000 кВт.

І.​У.​Качанаў.

т. 5, с. 236

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гидравли́ческий гідраўлі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамкра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для пад’ёму цяжару на невялікую вышыню.

Рэечны д.

Гідраўлічны д.

|| прым. дамкра́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hydrauliczny

гідраўлічны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hydraulic

[haɪˈdrɔlɪk]

adj.

1) гідраўлі́чны; вадзяны́

a hydraulic press — гідраўлі́чны прэс

2) які́ цьвярдзе́е ў вадзе́

hydraulic cement — гідраўлі́чны цэмэ́нт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

турбабу́р, ‑а, м.

Спец. Забойцы гідраўлічны рухавік для бурэння глыбокіх свідравін (пераважна на нафту).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамкра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Прылада для падымання цяжараў на невялікую вышыню. Гідраўлічны дамкрат. Ручны дамкрат.

[Гал. dommekracht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэс, -а, мн. -ы, -аў м.

Механізм для моцнага сціскання чаго-н., разгладжвання, апрацоўкі чаго-н. ціскам.

Гідраўлічны п.

Палажыць што-н. пад п. (пад што-н. цяжкае).

|| прым. прэ́савы, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hydráulisch a тэх. гідраўлі́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ТУРБАБУ́Р,

забойны гідраўлічны турбінны рухавік для свідравання глыбокіх і звышглыбокіх нафтавых ці газавых шчылін. Гл. Турбіннае бурэнне.

Турбабур.

т. 16, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)