Ахеле́й ’крываўнік’ (Кіс.). З лац. назвы расліны Achillea, літаральна ’Ахілесаў, які належыць Ахілу’ (згодна паданню, грэчаскі герой Ахіл вылечыў гэтай раслінай раненага ім сына Геракла–Тэлефа), параўн. Гусяцінская, УЗ МГПИИЯ 58, 190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн.г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́РЫС ((Kanaris) Канстанцінас) (каля 1790, в-аў Псара, Грэцыя — 14.9.1877),
грэчаскі ваенны, паліт. і дзярж. дзеяч. Адмірал. Вызначыўся ў час.грэч.нац.-вызв. рэвалюцыі 1821—29. З 1826 дэп.Нац. сходу. У 1843—44 і 1854 міністр марскога флоту. Узначальваў канстытуцыйную партыю. У 1864—65 і 1877 кіраўнік урада Грэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
о́рдэр1, ‑а, м.
Пісьмовае распараджэнне; дакумент на атрыманне, на выдачу чаго‑н. Расходны ордэр. Ордэр на вобыск. □ [Тася:] — Я магу не прыходзіць, мой пакой зоймуць па ордэру.Мікуліч.
[Фр. ordre ад лац. ordo — рад, парадак.]
о́рдэр2, ‑а, м.
Спец. Разнавіднасць спалучэння, парадак размяшчэння частак архітэктурных канструкцыі (калон і антаблементу). Грэчаскі ордэр. Карынфскі ордэр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
philosopher[fəˈlɒsəfə]n. філо́саф;
the Greek philosopher Aristotleгрэ́часкі філо́саф Арысто́цель;
He seems to be a bit of a philo sopher. Здаецца, ён крышку філосаф.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Грэ́цкі ’грэчаскі’ (БРС, Байк. і Некр.). Рус.дыял.гре́цкий (параўн. і грецкий орех), укр.гре́цький, польск.grecki, балг.гръцки. З прасл.*grьčьskъ(jь) ’тс’. Параўн. Фасмер, 1, 457; Шанскі, 1, Г, 168–169; гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 162–163. Фасмер (1, 455) указвае, што форма гре́цкий народнага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР,
паняцце, якое аб’ядноўвае тэатр Грэцыі Старажытнай і краін Б. Усходу, што развіваўся пад яго ўплывам, і тэатр Рыма Старажытнага. У перыяд развіцця антычны тэатр (6 ст. да н.э. — 4—5 ст.н.э.) у Еўропе ўпершыню створана сапраўднае тэатр. мастацтва, узніклі першыя ўзоры пастаянных тэатр. збудаванняў (тэатр у Эпідаўры), тэатр. машын і дэкарацыйнага афармлення спектакляў. Вопыт і традыцыі антычнага тэатра маюць моцны ўплыў на тэорыю і практыку еўрап.т-ра новага часу.
Да арт.Антычны тэатр. Старажытна-грэчаскі тэатр у Эпідаўры. Арх. Паліклет Малодшы. 350 — 330 да н. э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ВІК, Ібік (Ibykos),
грэчаскі паэт 2-й пал. 6 ст. да н.э. Родам з г. Рэджа-ды-Калабрыя (Італія). Некат. час жыў пры двары тырана Палікрата на в-ве Самас. Стваральнік хвалебнай і любоўнай лірыкі (энкаміі), урачыстай і харавой песні, якая ўхваляла не багоў, а людзей (падзяляюць на 7 кніг, захаваліся фрагменты каля 100 вершаў). Паводле падання, забіты разбойнікамі, якіх знайшлі дзякуючы жоравам. Легенда выкарыстана Ф.Шылерам у баладзе «Івікавы жоравы» (пер. на рус. мову В.Жукоўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІМА́Х (Kallimachos; 310 да н.э., г. Кірэна, цяпер г. Шахат, Лівія — каля 240 да н.э.),
старажытна грэчаскі паэт і філолаг; прадстаўнік александрыйскай паэзіі. Жыў пры егіп. двары Пталамеяў, узначальваў Александрыйскую бібліятэку.
Стваральнік новага літ. жанру — паэзіі малых форм: паэма «Гекала» (эпілій — малы эпас); зб-кіапавяд. элегій у 4 кн. «Прычыны», вершаў «Ямбы». Аўтар шматлікіх эпіграм, гімнаў, «Табліц» — першага каталога грэч. пісьменнікаў і іх твораў з біягр. звесткамі. Творчасць К. паўплывала на больш познюю грэч. і рым. паэзію.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Александрийская поэзия. М., 1972.
грэчасківаен., паліт. і дзярж. дзеяч. З 1913 нач. Генштаба. У 1917—20 у эміграцыі. У 1921 заснаваў манархічную Партыю свабодамысных. У 1935 ваен. міністр і віцэ-прэм’ер-міністр; садзейнічаў вяртанню на прастол караля Георга II (гл.Георг, грэч. каралі). З 1936 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў; у выніку дзярж. перавароту 4.8.1936 устанавіў у краіне рэжым асабістай дыктатуры. Пры ім умацавана мяжа Грэцыі з Балгарыяй (лінія М.), Грэцыя адхіліла італьян. ультыматум ад 28.10.1940 і адбіла ўварванне войск фаш. Італіі.