асігнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што.

Выдзеліць (выдзяляць) пэўныя грашовыя сродкі на якія-н. выдаткі.

|| наз. асігнава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. паступаць — паступіць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Тое, што паступіла куды‑н. (грашовыя сумы, афіцыйныя матэрыялы). Грашовыя наступленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плацежаздо́льнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць пакрыць свае грашовыя абавязацельствы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банкно́ты, -аў, адз. банкно́т, -а, Мо́це, м.

Грашовыя знакі, зробленыя з паперы ці іншых матэрыялаў, звычайна прамавугольнай формы.

|| прым. банкно́тны, -ая, -ае.

Банкнотнае абарачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

appropriate2 [əˈprəʊprieɪt] v.

1. прысво́йваць (асабліва незаконна)

2. асігно́ўваць, асігнава́ць; выдзяля́ць пэ́ўныя грашо́выя сро́дкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сабеко́шт, -у, М -шце, м.

Грашовыя выдаткі прадпрыемства на выраб прадукцыі, якія складаюцца з затрат на сродкі вытворчасці, транспартавання і заработную плату.

Знізіць с. прамысловых тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Gldbestand m -es, -bestände грашо́выя фо́нды

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паступле́нне, -я, н.

1. гл. паступіць.

2. Тое, што паступіла (у 3 знач.) куды-н. (грашовая сума, матэрыялы, якія паступілі куды-н.; афіц.).

Грашовыя паступленні.

Выстаўка новых паступленняў у бібліятэцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сікура́цыяграшовыя сродкі, атрыманыя за страхоўку маёмасці’ (Сцяшк.). Запазычанне з польск. sekuracyja ‘страхаванне’ < asekuracyja, якое з лац. ad ‘да’ і securus ‘трывалы’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавыдаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Выдаткаваць звыш нормы, плана; перарасходаваць. Перавыдаткаваць крэдыт. Перавыдаткаваць грашовыя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)