РАКІ́ЦКІ (Пётр Фаміч) (15.8.1903, в. Кустаўніца Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 21.10.1977),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад.АН Беларусі (1967), д-рбіял.н., праф. (1940). Засл. дз. нав. Беларусі (1973). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). З 1930 ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі, адначасова ў 1932—38 у Маскоўскім ун-це. З 1938 у Маскоўскім пушна-футравым ін-це (заг. кафедры, дэкан, нам. дырэктара), з 1949 у Комі філіяле АНСССР, з 1957 ва Усесаюзным ін-це навук. і тэхн. інфармацыі. У 1960—69 у БДУ (заг. кафедры), адначасова з 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях генетыкі колькасных прыкмет і генет. асноў селекцыі жывёл, радыяцыйнай генетыцы, выкарыстанні матэм. метадаў у біялогіі, філасофіі і гісторыі біялогіі. Сфармуляваў і эксперыментальна абгрунтаваў паняцце аб полі дзеяння гена. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Генетика. 4 изд. М., 1937;
Биологическая статистика. 3 изд. Мн., 1973;
Введение в статистическую генетику. 2 изд. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГО́Л (Іосіф) (Ізраіль) Іосіфавіч (2.12.1891, г. Бабруйск — 10.3.1937),
украінскі генетык і філосаф. Акад.АН УССР (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923). У 1918—19 чл. і сакратар Мінскага губ. рэўкома, сакратар Мінскага гарвыканкома, нам. камісара па справах фінансаў БССР. Чл.ЦВК Літбела. З 1924 супрацоўнік Ін-та філасофіі, секцыі прыродазнаўчых навук Камуніст. акадэміі. Працаваў у ЗША па праблемах генетыкі дразафілы, з 1934 у АН УССР. Аўтар прац па праблемах генетыкі, арган. мэтазгоднасці, філас. пытаннях прыродазнаўства. У 1936 рэпрэсіраваны і расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Происхождение животных и человека. М., 1924;
Диалектический метод и эволюционная теория. М.; Л., 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎГЕ́НІКА (ад грэч. eugenēs добрага роду),
вучэнне аб спадчынным здароўі чалавека, шляхах яго захавання і паляпшэння. Прынцыпы Е. сфармуляваў англ. вучоны Ф.Гальтан (1869), які прапанаваў вывучаць тыя фактары, што могуць палепшыць спадчынныя якасці (генет. перадумовы фіз. і псіхічнага здароўя, разумовых здольнасцей, адоранасць) будучых пакаленняў. Ідэі Е. нярэдка выкарыстоўвалі для апраўдання расізму і генацыду. У сучаснай навуцы многія праблемы Е., асабліва барацьба са спадчыннымі захворваннямі, вырашаюцца ў рамках генетыкі чалавека, яго экалогіі, у т. л.мед.генетыкі. Ад ідэі паляпшэння генет. здароўя людзей Е. перайшла пераважна да задач яго захоўвання. Гл.Медыка-генетычнае кансультаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імунагене́тыка
(ад імуна- + генетыка)
раздзел генетыкі, які вывучае фактары перадачы ў спадчыну імунітэту 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАЛО́ДЗІН (Уладзіслаў Георгіевіч) (н. 26.5.1929, в. Акцябрскі Гарадок Тацішчаўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Саратаўскі с.-г.ін-т (1950). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (у 1965—79 нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйным і лазерным мутагенезе ў с.-г. раслін. Вызначыў тып спадчыннай зменлівасці раслін пад уздзеяннем радыяцыі — індуцыраваную генетычную нестабільнасць.
Тв.:
Радиационный мутагенез у растений. Мн., 1975;
Мутантно-сортовая гибридизация яровой пшеницы. Мн., 1988 (разам з А.В.Елеф, Б.І.Аўраменка);
Синтетические популяции мутантов растений. Мн., 1990 (разам з Ж.М.Фаміной, Б.І.Аўраменка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВІЧ (Анатоль Навумавіч) (30.9.1936, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.7.1987),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1963 у сектары геранталогіі АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі), з 1975 у БДУ, з 1980 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хім. уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергет. абмену.
Тв.:
Биоэнергетические процессы и старение организма. Мн., 1972;
Введение в экспериментальную геронтологию. Мн., 1975 (разам з Т.Л.Дубінай);
Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
піяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Чалавек, які адным з першых прыйшоў і пасяліўся ў новай недаследаванай краіне, мясцовасці.
2.перан. Чалавек, які паклаў пачатак чаму-н. новаму ў якой-н. галіне (кніжн.).
Піянеры генетыкі.
3. Член дзіцячай арганізацыі ў былым СССР і шэрагу дзіцячых арганізацый у інш. краінах.
|| ж.піяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 і 3 знач.).
|| прым.піяне́рскі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НЕАДАРВІНІ́ЗМ,
эвалюцыйная канцэпцыя, распрацаваная ням. вучоным А.Вейсманам на першым этапе развіцця генетыкі (у канцы 19 ст.). Тэарэт. аснова Н. — вучэнне аб зародкавай плазме і зародкавым шляху сцвярджае, што ў спадчыну перадаюцца тыя змены, якія адбываюцца ў спадчынных адзінках палавых клетак — дэтэрмінантах. Набытыя адзнакі ў спадчыну не перадаюцца. Гэтыя вывады шмат у чым прадвызначылі сучасныя прадстаўленні аб спадчыннай зменлівасці. Але ў цэлым адыход ад дарвінаўскіх палажэнняў аб прычынах зменлівасці і прыродзе спадчыннасці, спроба звязаць даныя генетыкі з эвалюц. тэорыяй і дапоўніць дарвінаўскае прадстаўленне аб натуральным адборы былі памылкай. У 2-й пал. 20 ст. Н. часам называюць сучаснае эвалюц. вучэнне.
Літ.:
Шмальгаузен И.И. Проблемы дарвинизма. 2 изд. Л., 1969;
Воронцов Н.Н. Развитие эволюционных идей в биологии. М., 1999.