пяцівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй, звёны якой ўтвараюць пяць вуглоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная замкнёнай ламанай лініяй, звёны якой утвараюць шэсць вуглоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапо́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. У матэматыцы: роўнасць дзвюх адносін (у 2 знач.).

Арыфметычная п.

Геаметрычная п.

2. Пэўныя суадносіны частак паміж сабой.

Правільныя прапорцыі ў частках пабудовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васьмівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура з васьмю вугламі, якія ўтвараюцца звеннямі замкнутай крывой лініі. Правільны васьмівугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная сямю прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць сем унутраных вуглоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапецо́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Геаметрычная фігура, якая падобна па трапецыю, але не мае паралельных старон.

[Ад грэч. trapeza — стол і eidos — выгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адно́сіна, -ы, мн. -ы, -сін, ж.

1. Афіцыйная дзелавая папера з запытаннем ці паведамленнем аб чым-н., дакумент.

Паступіла а.

2. спец. Лік, які атрымліваецца ад дзялення адной велічыні на другую.

Геаметрычная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохвуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама прадмет такой формы.

Прамавугольны т.

Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вымярэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымяраць — вымераць.

2. Велічыня, якая вымяраецца. Геаметрычная фігура ў трох вымярэннях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арнамента́льна-геаметры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арнамента́льна-геаметры́чны арнамента́льна-геаметры́чная арнамента́льна-геаметры́чнае арнамента́льна-геаметры́чныя
Р. арнамента́льна-геаметры́чнага арнамента́льна-геаметры́чнай
арнамента́льна-геаметры́чнае
арнамента́льна-геаметры́чнага арнамента́льна-геаметры́чных
Д. арнамента́льна-геаметры́чнаму арнамента́льна-геаметры́чнай арнамента́льна-геаметры́чнаму арнамента́льна-геаметры́чным
В. арнамента́льна-геаметры́чны (неадуш.)
арнамента́льна-геаметры́чнага (адуш.)
арнамента́льна-геаметры́чную арнамента́льна-геаметры́чнае арнамента́льна-геаметры́чныя (неадуш.)
арнамента́льна-геаметры́чных (адуш.)
Т. арнамента́льна-геаметры́чным арнамента́льна-геаметры́чнай
арнамента́льна-геаметры́чнаю
арнамента́льна-геаметры́чным арнамента́льна-геаметры́чнымі
М. арнамента́льна-геаметры́чным арнамента́льна-геаметры́чнай арнамента́льна-геаметры́чным арнамента́льна-геаметры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)