пыхце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.
1. Цяжка дыхаць, сапці. Пыхцела Юля, упіралася, падала, паднімалася і зноў падала, але свайго дамаглася. Гарбук.
2. Тое, што і пыхкаць. А чыгунок, бы пан пузаты, Кіпіць, пыхціць, шуміць заўзята. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саслізну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Тое, што і саслізнуць. Калі трохі збочыш, то трапіш на занесеныя снегам брусы і можаш саслізнуцца ў рэчку. Кулакоўскі. Саслізнуліся ногі. Таня паспела схапіцца за лесвічную раму. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрыліза́тар, ‑а, м.
1. Апарат для стэрылізацыі (у 1 знач.). Стэрылізатар для шпрыцоў. □ — Васіль, медыкаменты! — спакойна распараджаецца доктар і дастае з чамаданчыка стэрылізатар, шклянкі, вату. Гарбук.
2. Спец. Рабочы харчовай прамысловасць спецыяліст па стэрылізацыі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нкам, прысл.
У ранішні час; уранку, раніцай. І рупіць гэта паляванне, А заўтра ранкам у світанне Яму [Міхалу] падводзіць трэба пана. Колас. Устаючы ранкам, ужо колькі разоў Юлечка парывалася сама прыбраць пасцель, на якой спала разам з маці. Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пінжа́к, ‑а, м.
Частка мужчынскага касцюма ў выглядзе курткі з рукавамі, якая спераду зашпільваецца. Юнак дастаў з унутранай кішэні пінжака газету і паклаў на стол. Гарбук. З-пад цёмнага яго пінжака была відаць бялюткая кашуля з бантам-гальштукам. Арабей.
[Англ. pea-jacket.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́сцеж, прысл.
На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.). Расчыняйце ўсе вароты Насцеж! Пажадайце на дарогу шчасця!.. Панчанка. [Маці:] — Сервант насцеж, шыфаньер насцеж, усе футаралы на падлозе, з крана вада б’е, на абрусе лужына, дзверы не зачынены, — цэлы пагром! Гарбук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разміні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Ачысціць (ачышчаць) ад мін. — Я размініраваў адну з вуліц Валгаграда, — кажа далей Барыс. Гарбук. [Маладых людзей] хапалі і пасылалі на работу ў Германію або проста на фронт — капаць акопы, размініраваць пад абстрэлам замініраваныя ўчасткі... Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залачо́ны і зало́чаны, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты золатам; пазалочаны. Паясы-кутасы залачоныя. Якімовіч. Патанаючы ў мяккім залачоным крэсле, інжынер-капітан чытаў .. ліст ад жонкі. Гарбук. З вялікай асцярожнасцю пачаў я даставаць рэчы з гаршка. Усе яны былі сярэбраныя, за выключэннем шкляных залочаных пацерак. Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгало́ўе, ‑я, н.
Месца ў пасцелі, куды кладуцца галавой. На блакітную коўдру і падушкі накінута капа з карункамі. Каля ўзгалоўя — тумбачка. Гарбук. // Падгалоўе. Усюды ў дарозе служыў .. [партфель] узгалоўем — у цяплушках, у пасажырскіх вагонах, а ў часы ваеннага камунізма і ў канторы. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снатво́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае сон. Снатворны сродак. □ Адразу пасля абеду Сямён Львовіч прыняў снатворны парашок, запіў яго кампотам і заснуў. Гарбук. // перан. Вельмі нудны. Снатворная п’еса.
2. у знач. наз. снатво́рнае, ‑ага, н. Лякарства, якое выклікае сон. Вось вы мне жадаеце, доктар, спакою, Снатворнае мне прапануеце. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)