Прадстаўніцтва, аддзяленне якой‑н. установы ці прадпрыемства. Гандлёвае, паштовае, страхавое агенцтва.// Установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару. Інфармацыйнае агенцтва. Тэлеграфнае агенцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадстаўні́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Выкананне абавязкаў прадстаўніка (у 1 знач.; кніжн.).
П. чыіх-н. інтарэсаў.
2. Установа, якая абараняе інтарэсы.
Гандлёвае п.
3. Права, парадак выбару прадстаўнікоў у якія-н. органы (кніжн.).
Народнае п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гандлёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гандлю, звязаны з яго вядзеннем і арганізацыяй. Гандлёвы капітал. Гандлёвы прыбытак. Гандлёвая сістэма.// Прызначаны для вядзення гандлю. Гандлёвы флот. Гандлёвы інвентар.
2. Які займаецца гандлем, служыць месцам для гандлю. Гандлёвы работнік. Гандлёвы аддзел. Гандлёвы горад.
3. Які з’яўляецца прадметам гандлю. Гандлёвы лес.// Які пастаўляе прадукцыю для гандлю. Гандлёвае ільнаводства. Гандлёвае земляробства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАГАВО́Р 1229, Смаленская гандлёвая праўда,
гандлёвае і паліт. пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з аднаго боку і Рыгай і Гоцкім берагам (Готландам) — з другога. Дагавор замацоўваў мірныя добрасуседскія адносіны бакоў, вызначаў меры адказнасці за злачынствы супраць прыезджых, рэгламентаваў парадак разгляду судовых спраў. Усім купцам гарантаваўся вольны гандаль і свабоднае карыстанне воднымі шляхамі па ўсёй Зах. Дзвіне, яе прытоках, па вадзе і па беразе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ КАМБІНА́Т ВЕ́РХНЯГА ТРЫКАТА́ЖУ.
Дзейнічае ў г. Пінск Брэсцкай вобл.Буд-ва пачата ў 1965. Здадзены ў эксплуатацыю: трыкат.вытв-сць (1968—69), часальна-прадзільная вытв-сць (1970—71), ф-ка аб’ёмнай пражы (1972), ачышчальныя збудаванні (1970—72). У 1990 пераабсталявана швейная вытв-сць. З 1995 адкрытае акц.т-ва «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе». Асн. прадукцыя (2001: верхні трыкатаж для дарослых і дзяцей, шарсцяная і аб’ёмная пража.