Mendacium est tenue, dilucet undique

Хлусня празрыстая, яна ўсюды выяўляецца.

Ложь прозрачна, она всюду выявляется.

Гл.: Mendacia...

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

камуфле́т, ‑у, М ‑леце, м.

1. Падземны разрыў артылерыйскага снарада або міны, які выяўляецца толькі па гуку або па ўзрыхленасці зямлі. // Падземны ўзрыў, які разбурае падземныя пабудовы праціўніка.

2. перан. Нечаканая непрыемнасць, няўдача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТРЫМУ́РЦІ,

у індуізме праяўленне трыадзінства вярхоўных багоў — Брахмы, Вішну і Шывы. Выяўляецца з адной галавой і трыма тварамі.

т. 15, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

коснаязы́касць, ‑і, ж.

Расстройства мовы, якое заключаецца ў няздольнасці правільна вымаўляць гукі; невыразнае вымаўленне. // перан. Няўменне лёгка, свабодна гаварыць; памылкі ў вуснай мове. У мове.. персанажаў выяўляецца праз коснаязыкасць вузкасць і абмежаванасць іх кругагляду. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фонастэні́я

(ад фона- + астэнія)

разлад голасу, які выяўляецца ў яго ахрыпласці або поўнай адсутнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БЕРТРАНІ́ЗМ, некрасадызм,

рэдкая палавая ненармальнасць, якая вызначаецца спалучэннем некрафіліі і садызму. Выяўляецца палавой цягай да трупаў людзей, жаданнем катаваць іх, іншы раз адбываецца палавы акт з трупам.

т. 3, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыслалі́я

(ад дыс- + гр. lalia = размова)

разлад мовы, які выяўляецца ў парушэнні вымаўлення гукаў; коснаязыкасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ары́днасць

(ад арыдны)

сукупнасць умоў існавання, якая выяўляецца ў недахопе вільгаці ў паветры і глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРЫ́СЦЬ (карыслівы намер),

у крымінальным праве адзін з матываў злачынства, які выяўляецца ў імкненні да нажывы, абагачэння праз учыненне злачынства. Адносіцца да абцяжваючых адказнасць акалічнасцей (напр., у выпадку забойства).

т. 8, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕГЕТА́ЦЫЯ (ад лац. vegetatio узбуджэнне, ажыўленне),

стан актыўнай жыццядзейнасці раслінных арганізмаў, што выяўляецца ў іх росце і развіцці. Звычайна праяўляецца прыкметнымі марфал. і фізіял. змяненнямі, якія адбываюцца за вегетацыйны перыяд.

т. 4, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)