изя́щные иску́сствауст.выяўле́нчаемаста́цтва і му́зыка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БО́СТАНСКІ МУЗЕ́Й ПРЫГО́ЖЫХ МАСТА́ЦТВАЎ,
адзін з буйнейшых мастацкіх музеяў ЗША. Засн. ў 1870 у Бостане. Зберагае выдатныя ўзоры скульптуры Стараж. Егіпта (бюст Анхафа, 3-е тыс. да н.э.), Грэцыі і Рыма, копцкіх тканін, сярэдневяковага мастацтва Кітая і Японіі (скульптура, жывапіс, кераміка), Індыі і краін Пярэдняй Азіі; шырока прадстаўлена еўрап. і амер.выяўленчае і дэкар.мастацтва, у т. л.англ. серабро, карціны франц. імпрэсіяністаў, амер. жывапіс 18—20 ст. (партрэт Дж.Вашынгтона работы Г.Сцюарта, 1796) і інш.
Літ.:
Whitehill W.M. Museum of Fine Arts, Boston: A centennial history. Vol. 1—2. Cambridge, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Kunstf -, Künste
1) маста́цтва;
die schönen [bíldenden] Künsteвыяўле́нчаемаста́цтва;
ángewandte ~ прыкладно́е маста́цтва
2) уме́льства, майстэ́рства;
die héimliche ~ вядзьма́рства;
es war kéine gróße ~ гэ́та было́ не ве́льмі [не на́дта] ця́жка;
was macht die ~?жарт. ну, што но́вага на рабо́це?, як спра́вы?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВЫЯЎЛЕ́НЧЫЯ МАСТА́ЦТВЫ,
раздзел пластычных мастацтваў; аб’ядноўваюць жывапіс, скульптуру, графіку, фотамастацтва. Адлюстроўваюць рэчаіснасць у наглядных вобразах, што ўспрымаюцца зрокам. Структурная ідэнтычнасць, падабенства прадмета і яго вобраза, матэрыялізаванага ў маст. творы на палатне, кардоне або дошцы, на аркушы паперы, у камені ці метале, насценных размалёўках (манум.-дэкар. жывапіс), з’яўляецца адной з характэрных умоў рэаліст. ўзнаўлення прадметнага свету. Выяўленчыя мастацтвы маюць неабмежаваныя магчымасці глыбокага і праўдзівага адлюстравання дынамікі самых розных працэсаў грамадскага жыцця, выяўлення эстэт. сутнасці прыроднай і сац. рэчаіснасці, духоўнага свету чалавека; часам таксама могуць увасабляць вобразы, якія не існуюць у рэальнасці і створаны фантазіяй чалавека. Выяўленчаемастацтва з’яўляецца фактарам фарміравання грамадскага ўсведамлення (гл.Мастацтва); адной з формаў пазнання свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАУ́РА Рыгор Фёдаравіч (н. 30.8.1944, в. Малы Поўсвіж Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1983). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). З 1977 выкладае ў Бел. ун-це культуры (з 1990 заг. кафедры, з 1997 праф.). Даследуе праблемы развіцця бел.прафес., нар. і самадз.мастацтва. Аўтар даследаванняў творчасці мастакоў Г.Вашчанкі, Л.Дударэнкі, А.Малішэўскага, М.Засінца, Л.Трахалёвай. Працуе ў акварэлі: пейзажы «Над возерам Лепельскім», «Кастрычніцкі мажор», «На Паўночнай Дзвіне», «Настальгія» і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТС (Kits) Эльмар (27.4.1913, г. Тарту, Эстонія — 24.3.1972),
эстонскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1971). Скончыў Вышэйшую маст. школу «Палас» у Тарту (1939). У 1940—41 выкладаў у Вышэйшай маст. школе ў Тарту, у 1944—49 у Таргускім маст. ін-це. Працаваў у тэматычнай карціне, пейзажы, нацюрморце, партрэце. Творчасці ўласцівы свабодная жывапісная манера і тонкасць каларыстычных вырашэнняў: «Згарэлы горад» (1943), «Начная хабанера» (1944), «Кемскі парог» (1955—56), аўтапартрэт (1956), «Паводка ў Валгаметсе» (1960), трыпціх «Музыка, балет, выяўленчаемастацтва» (1961—62), «Будаўнікі», «У.І.Ленін» (абодва творы 1969, Дзярж. прэмія Эстоніі 1970) і інш.