права сялян на выхад з маёнтка аднаго феадала і пераход у маёнтак другога. Шырока выкарыстоўваўся сялянамі як адзін з асн. сродкаў барацьбы супраць узмацнення феад. прыгнёту. 1) У Расіі ў 11—15 ст. выхад сялянскі абмяжоўваўся для асобных катэгорый сялян (закупы, сярэбранікі і інш.). Пачатак заканад. афармленню прыгоннага права паклаў Судзебнік 1497, які ўстанавіў для выхаду сялянскага адзіны тэрмін — тыдзень да і тыдзень пасля Юр’евага дня (26 ліст.), пры ўмове выплаты феадалу т.зв.пажылога. Судзебнік 1550 пацвердзіў тэрмін выхаду сялянскага, але павялічыў памер пажылога. У 1581 Іван IV увёў Запаведныя гады, у якія выхад сялянскі забараняўся. Цар Фёдар Іванавіч у 1592—93 забараніў выхад сялянскі на ўсёй тэр. дзяржавы. Гэта пацверджана Саборнымі ўлажэннямі 1607 і 1649.
2) На Беларусі ва ўмовах развіцця таварна-грашовых адносін выхад сялянскі стаў гал. перашкодай для феадалаў у павелічэнні іх даходаў. З сярэдзіны 15 ст. ў ВКЛ вядомы абмежаванні выхаду сялянскага (плата за выхад, вяртанне даўгоў, рознай маёмасці і інш., дазвол феадала), што паступова вяло да запрыгоньвання сялян. Нівеліроўка феад. павіннасцей у выніку агр. рэформы ў ВКЛ з сярэдзіны 16 ст. (гл.Валочная памера) вяла да звужэння магчымасцей выхаду сялянскага. Заканадаўча абмежаванні выхаду сялянскага аформлены Статутамі ВКЛ 1529, 1566, 1588. Гл. таксама Прыгоннае права.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
séeklara гато́вы да вы́хаду ў мо́ра (пра судна)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАНТА́КТНАЯ РО́ЗНАСЦЬ ПАТЭНЦЫЯ́ЛАЎ,
рознасць патэнцыялаў паміж праваднікамі з рознай работай выхаду, якія знаходзяцца ў электрычным кантакце, ва ўмовах раўнавагі тэрмадынамічнай.
Пры кантакце двух праваднікоў паміж імі адбываецца абмен электронамі праводнасці. У выніку праваднік з меншай работай выхаду зараджаецца дадатна, з большай — адмоўна. У вобласці кантакту ўзнікае эл. поле, накіраванае так, што патокі электронаў у абодвух напрамках ураўнаважваюцца, і ўстанаўліваецца пастаянная К.р.п. Яна роўная рознасці работ выхаду праваднікоў. аднесенай да зараду электрона. К.р.п. залежыць ад прыроды правадніка, стану яго паверхні і можа дасягаць некалькіх вольт. На існаванні К.р.п. грунтуецца работа важнейшых элементаў паўправадніковай электронікі: p—n пераходаў і кантактаў метал—паўправаднік; яна выкарыстоўваецца для прамога пераўтварэння цеплавой энергіі ў электрычную; яе трэба ўлічваць пры канструяванні электравакуумных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
безвыхо́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць безвыходнага, адсутнасць выхаду. Фінал паэмы, у якім пераадольвалася гэта трагічная безвыходнасць.. быў.. звязаны з ідэйна-палітычным ростам мастака.Бугаёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верць, выкл.узнач.вык.
Ужываецца паводле знач. дзеясл. вярцець — вярцецца, павярнуць — павярнуцца.
•••
Хоць круць-верць, хоць верць-круць — як ні рабі, няма выхаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Bínnenlandn -(e)s, -länder дзяржа́ва без вы́хаду да мо́ра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Pupsm -es, -e груб. гук вы́хаду га́заў са стра́ўніка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
выпускны́, ‑ая, ‑ое.
1. Прызначаны для выйсця, выхаду. Выпускны клапан. Выпускная труба.
2. Які мае адносіны да выпуску з навучальных устаноў. Выпускны клас, экзамен. Выпускны вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыкме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Які не звярнуў на сябе ўвагі, застаўся незаўважаным. [Міколку] .. схапілі за рукі ў вагоне двое салдат-вартавых, што стаялі непрыкмечаныя ім каля выхаду.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
субліма́т, ‑у, М ‑маце, м.
1. У хіміі — прадукт сублімацыі.
2.толькімн. (субліма́ты, ‑аў). У геалогіі — мінеральныя ўтварэнні, якія адкладаюцца на месцы выхаду вулканічных газаў.
[Ад лац. sublimatus — высока падняты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)