vocalize, BrE -ise [ˈvəʊkəlaɪz] v.

1. fml выража́ць го́ласам; вымаўля́ць (слова)

2. ling. вакалізава́ць, азванча́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

франдзі́раваць

(фр. fronder)

выражаць незадаволенасць з-за жадання супярэчыць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

word2 [wɜ:d] v. выража́ць сло́вамі, падбіра́ць сло́вы; фармулява́ць;

How should it be worded? Як бы гэта выказаць?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

чмы́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра праз ноздры.

2. Смеючыся, плачучы, утвараць гук носам ці губамі.

3. Перарывіста, з шумам выпускаць паветра, пару, адпрацаваны газ.

4. перан. Выражаць незадаволенасць чым-н. (разм.).

|| аднакр. чмы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. чмы́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выражэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выражаць — выразіць.

2. Тое, што і адлюстраванне (у 3, 4 знач.). Трэба сказаць, што адносіны паміж [Кулакоўскім і Буднікам] былі выражэннем своеасаблівай дружбы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губа́¹, -ы́, мн. гу́бы і (з ліч. 2, 3, 4) губы́, губ, Д -а́м, ж.

Скурна-мускульная рухомая складка, якая ўтварае край рота.

Верхняя г.

Сціснуць губы.

Кусаць губы (таксама перан.: выражаць злосць, незадавальненне).

|| памянш. гу́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. губны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Выражаць пачуцці жалю, заклапочанасць захаплення і пад., вымаўляючы «эх». [Фрэйда:] — Прыходзіць гэта да мяне ... стары Сымон.., паглядае лагодна па баках і пачынае эхаць і гмы[к]аць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фармулява́ць

(польск. formulować, ад лац. formula = форма, правіла, палажэнне)

коратка і дакладна выражаць якую-н. думку, рашэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

voice2 [vɔɪs] v.

1. выража́ць (словамі), выка́зваць;

voice opinions or doubts выка́зваць ду́мкі або́ сумне́нні

2. ling. азванча́ць, вымаўля́ць зво́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

articulate2 [ɑ:ˈtɪkjuleɪt] v.

1. я́сна выража́ць/фармулява́ць

2. ling. артыкулява́ць; выра́зна вымаўля́ць

3. злуча́ць;

an articulated lorry/truck грузаві́к з прычэ́пам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)