reformation [ˌrefəˈmeɪʃn] n.

1. змяне́нне; выпраўле́нне, паляпшэ́нне;

the reformation of education рэфо́рма сістэ́мы адука́цыі

2. the Reformation Рэфарма́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Áusbesserung f -, -en рамо́нт; паляпшэ́нне; выпраўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Korrektúr f -, -en папра́ўка, выпраўле́нне; карэкту́ра

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рэ́туш

(фр. retouche)

выпраўленне малюнка, фотаздымка або негатыва шляхам падмалёўкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

revision [rɪˈvɪʒn] n.

1. перагля́д; праве́рка, выпраўле́нне;

His lecture needs revision. Яго лекцыю трэба перагледзець.

2. паўтарэ́нне, прагля́д канспе́кта пе́рад экза́менам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

карэ́кцыя

(лац. correctio)

выпраўленне, частковае змяненне чаго-н. (напр. к. зроку).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Напра́ва ’рамонт; выпраўленне’ (Нас., Гарэц.). Да пра́віць ’рабіць, выпраўляць’ (гл.), першапачаткова ’рабіць роўным’, параўн. балг. прав ’прамы’ і пад.; па гэтай прычыне малаверагодна запазычанне направіць ’адрамантаваць’ з польск. naprawić ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэампута́цыя

(ад рэ- + ампутацыя)

паўторная ампутацыя, выпраўленне формы куксы з мэтай пратэзавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Verríchtung f -, -en выпраўле́нне, выкана́нне (абавязкаў), адпраўле́нне (абраду)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

«ЧАТЫРНА́ЦЦАЦЬ ПУ́НКТАЎ»,

умовы міру (14 артыкулаў), выкладзеныя прэзідэнтам ЗША Т.В.Вільсанам у канцы 1-й сусв. вайны ў пасланні да кангрэса ад 8.1.1918. Прадугледжвалі: адкрытыя мірныя перагаворы; поўную свабоду суднаходства; скасаванне мытных бар’ераў; устанаўленне гарантый, што забяспечвалі б скарачэнне ўзбраенняў; урэгуляванне калан. пытанняў; вызваленне Германіяй усіх акупіраваных тэр. Расіі, у т. л. Беларусі, і магчымасць Расіі самой вызначыць сваё паліт. развіццё; вызваленне і развіццё Бельгіі; вяртанне Эльзаса і Латарынгіі Францыі; аднаўленне акупіраваных Германіяй раёнаў Францыі; выпраўленне межаў Італіі ў адпаведнасці з нац. прыкметай; магчымасці аўт. развіцця народаў Аўстра-Венгрыі; вызваленне Германіяй акупіраваных тэр. Румыніі, Сербіі, Чарнагорыі, уступка Сербіі выхаду да мора; магчымасці аўт. развіцця нетурэцкіх частак Асманскай імперыі, адкрыццё праліва Дарданелы для суднаў усіх краін; стварэнне польскай дзяржавы; арганізацыя Лігі Нацый. Пасля вайны шэраг палажэнняў «Ч.п.» Вільсана рэалізаваны ў Версальскім мірным дагаворы 1919 і інш. дагаворах Версальска-Вашынгтонскай сістэмы.

т. 17, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)