павышаная дзейнасць органа, тканкі, сістэмы арганізма. Узнікае як прыстасавальная рэакцыя (напр., павелічэнне памераў і сілы скарачэння сардэчнай мышцы ў спартсменаў) ці як парушэнне ў арганізме, што выклікае хваробу (пры гіперфункцыі шчытападобнай залозы, павелічэнні выпрацоўкі ёй гармонаў узнікае гіпертырэоз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Áuflagef -, -n
1) выда́нне, тыра́ж [накла́д] (кнігі)
2) но́рма выпрацо́ўкі
3) дані́на, пада́так
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гідраэнерге́тыка
(ад гідра + энергетыка)
галіна энергетыкі, звязаная з выкарыстаннем энергіі вады для выпрацоўкі электраэнергіі на гідраэлектрычных станцыях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЕЛАВЫ́Я ГУ́ЛЬНІ,
метад імітацыі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў у розных штучна падабраных сітуацыях, якія набліжаюцца да рэальных, сапраўдных. Ажыццяўляюцца шляхам гульні (гульняў) па зададзеных правілах групы людзей або чалавека з ЭВМ, пераважна ў галіне менеджменту, у камерцыйнай. фін. і іншых сферах. Выкарыстоўваюцца для навучання і адбору кіраўнікоў, н.-д. мэт, выпрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР’Е́РНАЕ ПО́ЛЕ,
плошчы радовішчаў карысных выкапняў з масівам покрыўных і змяшчальных пустых парод, якія адводзяцца для адкрытай (кар’ернай) распрацоўкі. На тэр. Беларусі К. п. прызначаюцца пераважна для здабычы гліны, пяску, пясчана-жвіровага матэрыялу, карбанатнай сыравіны. Пасля выпрацоўкікар’ераў на месцы К.п. праводзіцца рэкультывацыя зямель з мэтай вырашэння задач аховы прыроды і выкарыстання парушаных зямель у гасп. абароце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трэнажо́р
(ад трэнаж)
вучэбна-трэніровачнае прыстасаванне для выпрацоўкі навыкаў і ўдасканалення тэхнікі кіравання машынай пры падрыхтоўцы лётчыкаў, касманаўтаў, шафёраў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАР’Е́Р [франц. carrière ад позналац. quarraria (quadraria) каменяломня],
сукупнасць горных абсталяваных для здабычы вугалю, руд і нярудных карысных выкапняў адкрытым спосабам (гл.Адкрытая распрацоўка радовішчаў). Глыбіня да соцень метраў, плошча да тысяч гектараў. У вугальнай прам-сці наз. разрэзам, у гарнаруднай — рудніком, па здабычы каменю — каменяломняй. Пасля выпрацоўкі радовішчаў К. падлягаюць рэкультывацыі. На тэр. Беларусі ёсць К. па здабычы буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁЛЕР ((Köhler) Георг) (н. 17.4.1946, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі імунолаг. Скончыў Фрайбургскі ун-т (1971). З 1971 у імуналагічным ін-це (г. Базель, Швейцарыя), з 1974 у лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ун-та (Вялікабрытанія). З 1985 дырэктар ін-та імунабіялогіі М.Планка (г. Фрайбург). Навук. працы па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі. Нобелеўская прэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне, С.Мільштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАЯТЭ́РМНЫЯ ЖЫВЁЛЫ (ад грэч. homoios падобны, аднолькавы + thermē цяпло),
цеплакроўныя жывёлы, жывёлы з адносна пастаяннай, устойлівай т-рай цела. Да гамаятэрмных жывёл належаць птушкі і большасць млекакормячых. Характэрная рыса гамаятэрмных жывёл — наяўнасць у іх механізмаў тэрмарэгуляцыі — марфал., хім. (рэгуляцыя выпрацоўкі цяпла ў арганізме) і фіз. (рэгуляцыя цеплааддачы вонкаваму асяроддзю). У большасці гамаятэрмных жывёл т-ра цела ў розных відаў 35—45 °C. Гл. таксама Гетэратэрмныя жывёлы, Пайкілатэрмныя жывёлы.