АДВЕ́С,

груз, падвешаны на ніці; найпрасцейшае прыстасаванне для вызначэння вертыкалі. Пад дзеяннем сілы цяжару грузу нітка прымае верт. напрамак, адпаведны дадзенаму пункту зямной паверхні. Выкарыстоўваецца ў буд-ве, пры ўстаноўцы вымяральных прылад, вымярэнні глыбіняў і інш.

т. 1, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыфербла́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Пласцінка з дзяленнямі, па якіх рухаецца стрэлка ў гадзінніках і іншых вымяральных прыборах. Стрэлкі на маленькім цыферблаце слаба паблісквалі. Савіцкі. — Ну, а дарогу назад знойдзеш? — Калі сам не знайду, вось хто дапаможа, — пстрыкнуў пальцам па цыферблаце компаса Лявон. Ляўданскі.

[Ад ням. Zifferblatt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРАДУІРО́ЎКА (ням. graduieren ад лац. gradus крок, ступень) сродкаў вымярэнняў, вызначэнне і нанясенне ў маштабе асн. (апорных) пунктаў для пабудовы шкалы адліку ў вымяральных прыладах і мерных прыстасаваннях. Робіцца параўнаннем паказанняў прылады, якая градуіруецца, з паказаннямі эталоннай (узорнай) прылады.

т. 5, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыфербла́т

(ням. Zifferblatt)

пласцінка з дзяленнямі ў гадзінніку і іншых вымяральных прыборах, па якой рухаецца стрэлка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МЕХАНІ́ЧНЫЯ ВЫМЯРЭ́ННІ,

вымярэнні мех. велічынь (напр., перамяшчэння, масы, сілы, ціску) з дапамогай адпаведных вымяральных прылад. Бываюць прамыя (напр., вымярэнне масы на рычажных вагах) і ўскосныя (напр., змены даўжыні ўзору пры вымярэнні на дылатометры з дапамогай механатрона пераўтвараюцца ў эл. сігнал). Гл. таксама Вымяральная тэхніка.

т. 10, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паказа́нне, ‑я, н.

1. Звесткі, якія даюцца на допытах, адказы на допытах. Паказанні сведак. □ На следстве.. [Бранавіцкі] мог даць паказанні, якія выкрываюць усю арганізацыю. Чарнышэвіч.

2. Даныя вымяральных прыбораў аб тэмпературы, ціску і пад. [Павел] увайшоў у люк карабля, механічна.. праверыў паказанні прыбораў, апусціўся ў рубцы на сваё крэсла. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інва́р

(англ. invar, ад лац. invariabilis = нязменны)

сплаў жалеза і нікелю; ужываецца для вырабу дэталяў дакладных вымяральных прыбораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

РО́КФАРД (Rockford),

горад на Пн ЗША, на р. Рок, у штаце Ілінойс. Засн. ў 1834. 147 тыс. ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі больш за 300 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., інстр., авіяц. і аўтазборачная, харчасмакавая. Вытв-сць крапежнага і прамысл. абсталявання, кантрольна-вымяральных прылад.

т. 13, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магнесі́н

[ад гр. magnes = магніт + syn(chronos) = адначасовы]

устройства для кіравання механізмамі на адлегласці і перадачы паказанняў вымяральных прыбораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАНЦАВЫ́Я МЕ́РЫ,

меры даўжыні, якія маюць форму прамавугольнага паралелепіпеда або цыліндра з дзвюма плоскімі паралельнымі вымяральнымі паверхнямі. Найб. пашыраны плоскапаралельныя К.м. даўжыні — пліткі, прызначаныя для перадачы памераў ад эталона адзінкі даўжыні да вырабу (напр., для праверкі і градуіроўкі мер і вымяральных прылад). Для атрымання патрэбнай даўжыні складаюць блокі з некалькіх К.м., прыцёртых адна да адной.

т. 8, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)