Разм.іран. Раіцца, радзіцца, дамаўляцца. Слухаюць рабочыя, Засынаюць з прыкрасці... Згоднікі ж саймуюцца, Як уладу выкрасці.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
uprowadzić
зак.
1.выкрасці;
2. спакусіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
uwieść
ж.
1. спакусіць;
2.выкрасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПАРЫ́С, Аляксандр,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі і паэме «Іліяда» траянскі царэвіч, сын цара Прыяма і Гекубы. У спрэчцы Афрадыты з Герай і Афінай за званне прыгажуні прысудзіў перамогу Афрадыце. За гэта Афрадыта дапамагла яму выкрасці прыгажуню Алену, жонку спартанскага цара Менелая, што стала прычынай Траянскай вайны. У канцы вайны П. з дапамогай Апалона забіў грэч. героя Ахіла, але і сам загінуў. Вобраз П., асабліва сюжэт «суд П.», карысталіся папулярнасцю ў мастакоў і скульптараў (Л.Кранах Старэйшы, П.П.Рубенс, А.Канова і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фальшы́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць фальшывага. [Лабановіч] адчувае фальшывасць свайго становішча, але хоча паспрачацца з суседкаю.Колас.
2. Тое, што і фальш (у 1, 2 знач.). Не даць Сябе самога выкрасці, У пахвальбе фальшывасць разгадаць.І. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАВА́ЛЕЦ ((Kawalec) Юльян) (н. 11.10.1916, мяст. Вжавы Тарнабжэскага ваяв., Польшча),
польскі празаік і публіцыст. Вучыўся ў Ягелонскім ун-це. Першы зб.апавяд. «Сцежкі сярод вуліц» (1957). У зб. навел «Звалены вяз» (1962), мікрараманах «Да зямлі прыпісаны» (1962), «Танцуючы ястраб» (1964), «Шэры арэол» (1973), раманах «Вясельны марш» (1966), «Пераплывеш раку» (1973), аповесцях «Шукаю дом», «Заклік» (абедзве 1968), «Выкрасці брата» (1982), зб.апавяд. «Гітара з райскай чарэшні» (1990) паказаў жыццё вёскі ў складаных гісторыка-сац. умовах, змены ў побыце і свядомасці сялян пасля 1945, пошукі гармоніі з сял. светам і інш. Прозе ўласцівы сімволіка, часовыя інверсіі, біблейская стылізацыя. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.Гапава, Я.Брыль, А.Бажко, П.Стафановіч.
Спец.Выкрасці дзяўчыну з мэтай заключэння шлюбу. Было ясна — без шлюбу ў царкве Андрэй не згодзен аддаць Насці, і далейшая спрэчка ні да чаго не прывядзе. Разбіраючы гэту перашкоду, Кузьма сказаў Насці: — Застаецца адно: умыкнуць цябе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Сілай адабраць у каго‑н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на дарогу. Аграбіў аднаго доктара, падманам заклікаўшы яго да «хворага».Колас.//Выкрасці чужую маёмасць. Аграбіць кватэру, магазін.
2. Забраць, абрабаваць паборамі; абабраць.
3.перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамясціць волакам; паступова перанасіць вялікую колькасць чаго‑н. або ўсё, многае. Перацягаць бярвенне. Перацягаць усе дровы ў павець.// і чаго. Разм. Аднесці, занесці паступова вялікую колькасць чаго‑н. каму‑н. «Ох І зарабляе, кажуць, гэта Піперманіха сёлета! Колькі ёй людзі сала ды круп перацягалі».Крапіва.
2. Паступова выкрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае. З пушчы панадзіўся воўк і ўсіх авечак перацягаў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Выцягнуць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Павыцягваць калы з плота. Павыцягваць шуфляды са стала. □ У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножан шашкі і памкнуліся на кулямёт.Лобан.Пахілка сам ледзь не згарэў, а дзяцей з полымя павыцягваў...Савіцкі.
2. Выцягнуць уперад, працягнуць — пра ўсіх, многіх. Многія мужчыны павыцягвалі шыі, баючыся што-небудзь прапусціць.Броўка.
3.перан.Разм. Выбавіць, дапамагчы выйсці з цяжкага становішча ўсім, многім. Павыцягваць людзей з бяды.
4.Разм.Выкрасці ўсё, многае. [Пранцісь:] Злодзей, злодзей! Вузлы з хаты праз акно павыцягваў.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)