выцы́ркваць

‘выліваць, выдойваць што-небудзь маленькімі струменьчыкамі; выдаваць што-небудзь маленькімі дозамі, патроху; вылівацца (пра малако і пад.)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выцы́ркваю выцы́ркваем
2-я ас. выцы́ркваеш выцы́ркваеце
3-я ас. выцы́рквае выцы́ркваюць
Прошлы час
м. выцы́ркваў выцы́рквалі
ж. выцы́рквала
н. выцы́рквала
Загадны лад
2-я ас. выцы́рквай выцы́рквайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выцы́ркваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

license2 [ˈlaɪsəns] v. дазваля́ць, дава́ць дазво́л; выдава́ць ліцэ́нзію, патэ́нт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rozgłaszać

незак. разносіць, выдаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

impersonate [ɪmˈpɜ:səneɪt] v. ігра́ць ро́лю; выдава́ць сябе́ (за каго-н.); імітава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

masquerade2 [ˌmæskəˈreɪd] v. маскірава́цца; прыкі́двацца, выдава́ць сябе́ (за каго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

blab [blæb] v. infml (to, about) балбата́ць; мало́ць языко́м; выдава́ць сакрэ́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

публікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.

Аб’яўляць для агульнага ведама праз друк. Публікаваць адозвы. Публікаваць матэрыялы з’езда. // Друкаваць, выдаваць якія‑н. творы. Публікаваць раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патэнтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Выдаць (выдаваць) патэнт або атрымаць (атрымліваць) патэнт на што‑н., замацаваць (замацоўваць) за сабой патэнтам. Патэнтаваць вынаходства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РА́ДАМСКАЯ КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1505,

канстытуцыя «Нігель нові» (лац. «нічога новага»), заканадаўчы акт Польшчы, прыняты сеймам у г. Радам 30.3—14.6.1505. Забараняла каралю выдаваць законы без агульнай згоды палат сейма — Сената і Пасольскай Ізбы. Скасавала Мельніцкі прывілей 1501, якім кароль Аляксандр устанавіў кантроль Сената (г.зн. магнатаў) над каралеўскай уладай, і фактычна аддала ўладу Пасольскай Ізбе. Садзейнічала набыццю шляхтай статуса пануючага саслоўя ў дзяржаве. Пастанова сейма 1538 дадаткова забараняла каралю выдаваць законы без агульнай згоды сейма. Аднак пры гэтым не быў праведзены дакладны падзел кампетэнцыі караля, Сената і Пасольскай Ізбы, што ў спалучэнні з прынцыпам аднагалосся (ліберум вета) стала адной з прычын зрывання сеймаў. Канстытуцыя 1505 зацвердзіла таксама ўсе ранейшыя саслоўныя прывілеі і правы шляхты.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 13, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

назва́цца sich nnnen*; sich usgeben* (выдаваць сябе) (за каго-н. für A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)