2.узнач.наз.во́сьмая, ‑ай, ж.Нота працягласцю ў адну восьмую частку цэлай ноты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акта́ва, -ы, мн. -ы, -та́ў, ж. (спец.).
1.Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.
2. Вельмі нізкі бас.
3. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.
|| прым.акта́ўны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
H, h
[eɪtʃ]
n., pl. H's, h’s
во́сьмая лі́тара анге́льскага альфабэ́ту
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сам-во́сьмы
лічэбнік, парадкавы
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
сам-во́сьмы
сам-во́сьмая
сам-во́сьмае
сам-во́сьмыя
Р.
сам-во́сьмага
сам-во́сьмай сам-во́сьмае
сам-во́сьмага
сам-во́сьмых
Д.
сам-во́сьмаму
сам-во́сьмай
сам-во́сьмаму
сам-во́сьмым
В.
сам-во́сьмага (адуш.) сам-во́сьмы (неадуш.)
сам-во́сьмую
сам-во́сьмае
сам-во́сьмых (адуш.) сам-во́сьмыя (неадуш.)
Т.
сам-во́сьмым
сам-во́сьмай сам-во́сьмаю
сам-во́сьмым
сам-во́сьмымі
М.
сам-во́сьмым
сам-во́сьмай
сам-во́сьмым
сам-во́сьмых
Крыніцы:
krapivabr2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
eighth
[eɪtӨ]1.
adj.
во́сьмы
2.
n.
а) во́сьмы -ага m.
б) во́сьмая ча́стка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
чацвяры́к, ‑верыка, м.
1. Старая мера аб’ёму сыпкіх цел; адна восьмая частка чвэрці. Чацвярык ячменю.
2. Чатыры кані ў адной запрэжцы. Самае меншае — чацвярык стаеннікаў запрагалі ў ягоную [панскую] карэту.Дубоўка.Едзе дарогаю пан на чацверыку.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акта́ва, ‑ы, ж.
1.Спец.Восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.
2. Вельмі нізкі бас.
3.Спец. Васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія — сумежнай рыфмай.
[Лац. octava — восьмая.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акта́ва
(лац. octava = восьмая)
1) муз.восьмая ступень гамы 1; інтэрвал, які ахоплівае восем ступеней гукарада;
2) літ. васьмірадковая страфа, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, два апошнія — сумежнай рыфмай.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Ж,
восьмая літара бел. і некат. інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай ж («жывеце»), што была ўтворана шляхам далучэння цэнтр. вертыкальнай рыскі да літары («хер») або падваення літары Ꙁ («зямля»). У старабел. пісьменстве абазначала гукі «ж», «ж’» (вежа», «жити»). Не мела лічбавага значэння. У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумны звонкі зацвярдзелы шчыльны пярэднеязычны зычны гук «ж» (жыта»), а перад глухімі зычнымі і на канцы слоў парны да яго па звонкасці і глухасці гук «ш» («нож—нош»). Уваходзіць у склад дыграфа «дж» («дажджы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТА́ВА (італьян. ottava ад лац. octava восьмая) у акустыцы, пазасістэмная безразмерная адзінка частотнага інтэрвалу. Абазначаецца — акт. 1 акт. — інтэрвал паміж дзвюма частотамі, лагарыфм адносіны якіх пры аснове 2 роўны адзінцы, што адпавядае адносіне верхняй гранічнай частаты да ніжняй гранічнай частаты, роўнай 2.
У музыцы, 1) восьмая ступень дыятанічнага гукарада. Мае аднолькавую назву з зыходнай, аднародная з ёю ў гучанні, але адрозніваецца вышынёю.
2) Самы нізкі па вышыні з абертонаў, якія ўваходзяць у склад кожнага гуку; лічбы ваганняў актавы і зыходнага гуку суадносяцца як 2:1.
3) Частка муз. гукарада, якая ўключае 7 асн. ступеняў дыятанічнага гукарада ці 12 гукаў (паўтонаў) храматычнай гамы ад «до» да «сі». Усяго ў муз. гукарадзе 7 поўных і 2 няпоўныя актавы: субконтрактава (3 верхнія гукі — A2, B2, H2), контрактава, вялікая, малая, 1-, 2, 3, 4, 5-я (адзін ніжні гук — C5) актавы. Найб. поўнае ўяўленне пра падзел гукавой шкалы на актавы дае клавіятура фп. (гл.рыс.).
4) Інтэрвал, які ахоплівае 8 ступеняў дыятанічнага гукарада і складаецца з 6 цэлых тонаў.
5) Назва самага нізкага баса (актавіст) у практыцы харавых спеваў.
У паэзіі — васьмірадковая страфа з цвёрдым спалучэннем рыфмы: першыя 6 радкоў аб’яднаны дзвюма перакрыжаванымі рыфмамі, а 2 апошнія — сумежнымі (АбАбАбвв), з чаргаваннем мужчынскіх і жаночых клаўзул. Узнікла ў італьян.нар. паэзіі, росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння (Л.Арыёста, Т.Таса, Л.Камоэнс). Актавай напісаны «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Домік у Каломне» А.Пушкіна. У бел. паэзіі да актавы ўпершыню звярнуліся Я.Купала («Спроба актавы») і М.Багдановіч («Актава»).