ХО́БІ (англ. hobby літар. — канёк),

захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

т. 17, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

*Прысве́тны, прысві́тный ’вольны (пра час)’ (кам., Жыв. НС). Няясна, магчыма, ад прысвя́так, свя́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кампа́нія¹, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Група асоб, якія разам праводзяць вольны час.

Сабраць кампанію.

У вясёлай кампаніі з кім-н.

2. Прамысловае, гандлёвае, транспартнае і пад. прадпрыемства, створанае звычайна групай прадпрымальнікаў.

Акцыянерная к.

Нафтавая к.

◊

За кампанію — разам (заадно) з іншымі; у знак салідарнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэгра́цыя ’вольны час, адпачынак; лёгкая праца’ (Нас.). Ст.-бел. рекрацыя ’тс’. Параўн. яшчэ славац. regrácia ’забава’. Гл. рэкрэацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хо́бі

(англ. hobby)

захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пасядзе́нкі, ‑нак; адз. няма.

Абл. Наведванне каго‑н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. Хутка пачынаюць сходзіцца на пасядзенкі суседзі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

leisure

[ˈli:ʒər]

1.

n.

во́льны час, во́льныя часі́ны

2.

adj.

1) во́льны, незаня́ты

2) бязьдзе́йны, нічы́м не заня́ты; гуля́шчы

•

- at leisure

- at one’s leisure

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

досу́г м.

1. во́льны час, мн. во́льныя часі́ны;

на досу́ге во́льным ча́сам, во́льнай часі́най;

2. (развлечение) уст. заба́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спачы́н м., спачы́нак м. Rúhe f -, Erhólung f -, Entspánnung f -; Rast f - (прывал); Múßestunden pl (вольны час);

◊

ве́чны спачы́н die éwige Rúhe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сельма́г, ‑а, м.

Сельскі магазін. Як не забегчы ў новы наш сельмаг У вольны час, вяртаючыся з працы? Якіх, скажы, тавараў тут няма! Ёсць што купіць і чым палюбавацца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)