сусветныя спарт. студэнцкія гульні; комплексныя міжнар. спаборніцтвы. Рэгламент У. адпавядае духу алімп. руху.
У 1949 створана міжнар. федэрацыя універсітэцкага спорту (ФІСУ). З 1957 праводзяцца аб’яднаныя Сусв. студэнцкія гульні — У. (з 1960 1 раз у 2 гады). У праграмах летніх У.: барацьба вольная і грэка-рымская, баскетбол, валейбол, воднаепола, гімнастыка, лёгкая атлетыка, плаванне, скачкі ў ваду, тэніс, фехтаванне і інш. У праграмах зімовых У.; лыжнае дваябор’е, гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, скачкі на лыжах з трампліна, скарасны бег на каньках, фігурнае катанне, хакей.
Сярод бел. спартсменаў прызёрамі 1 Сусв. студэнцкіх гульняў (1949, Будапешт) былі У.Коган (бокс, 3-е месца) і Ц.Лунеў (лёгкая атлетыка, бар’ерны бег, 3-е месца). На II Сусв. студэнцкіх гульнях (1951) чэмпіёнкай стала В.Набокава (лёгкая атлетыка, кіданне кап’я), бронзавыя прызёры — Лунеў і М.Салтыкоў (лёгкая атлетыка, бег). Чэмпіёны У.: у 1957 М.Іткіна, Л.Ермалаева (лёгкая атлетыка); у 1970 М.Шаколіна (фехтаванне) і І.Ядзаешка (баскетбол); у 1973 М.Жалабоўскі, Л.Ліберман і Э.Файнштэйн (барацьба грэка-рымская), В.Корбут, М.Міхайлін (скачкі ў ваду з вышкі), У.Паўленка (фехтаванне, камандны залік), В.Сюльжын, У.Шчукін (гімнастыка); у 1981 К.Шаравера (баскетбол); у 1990 А.Тарасюк (лёгкая атлетыка, бег); у 1991 У.Бялоў (плаванне); у 1995 С.Захарэнка (лыжнае дваябор’е), А.Трыгубаў (лыжная гонка); В.Юркіна (спарт. гімнастыка); у 1997 Л.Хмяльніцкая (лёгкая атлетыка, хадзьба) і інш.